СХОД ЗАВОДЗКАГА РАЁНУ МЕНСКУ
Менск, 6 ліпеня. У Сядзібе БНФ прайшоў сход дэмакратычнага актывву Заводзкага раёну сталіцы. На чарговы сход дэмакратычнае грамадзкасьці дзеля вылучэньня дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў сабраліся прадстаўнікі партыяў, грамадзкіх арганізацыяў, маладзёвых згуртаваньняў Заводзкага раёну Менску. Улады не далі магчымасьці ягоным жыхарам сабрацца бліжэй да сваіх дамоў, і яны прыехалі ў Сядзібу БНФ -- "на тэрыторыю свабоды", як сказаў у вітальным слове да ўдзельнікаў старшыня партыі Вінцук Вячорка.

35 актывістаў вылучылі пяць кандыдатураў на два дэлегацкія мандаты. Таемным галасаваньнем былі выбраныя вядомая журналістка, сябра Сойму Партыі БНФ Валянціна Трыгубовіч і актывіст маладзёвага згуртаваньня "Правы альянс" Зьміцер Лымар.

ПБНФ, pbnf.org

АДБЫЎСЯ ПЕРШЫ СХОД ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ МЕНСКАГА ГАРАДЗКОГА РЭФЭРЭНДУМУ СУПРАЦЬ ПЕРАЙМЕНАВАНЬНЯ ВУЛІЦАЎ І ПРАСПЭКТАЎ

Менск, 21 чэрвеня. У сядзібе Партыі БНФ адбыўся першы сход ініцыятыўнай групы для правядзеньня менскага гарадзкога рэфэрэндуму супраць перайменаваньня вуліцаў і праспэктаў.Падчас сходу, удзел у якім узялі каля 100 менчукоў, былі абраныя старшыня групы (Сяргей Альфер, АГП) і дзевяць раённых адказных за яго правядзеньне – па трое сяброў АГП, БНФ і ПКБ (ад БНФ гэта Аляксей Кавалец, Сяргей Міхноў і Аляксей Янукевіч). Далі згоду на ўдзел у працы ініцыятыўнай групы й падпісалі адпаведную заяву, паводле С.Альфера, каля 150 чалавек. На працягу тыдня яны павінны зарэгістраваць гэтыя заявы ў натарыяльнай канторы, а ў наступную сераду плянуецца падаць усе дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў Менскі гарвыканкам. Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, “мы пратэстуем супраць чарговага ламаньня дэмакратыі й прынцыпу падзелу ўладаў, бо Лукашэнка сваім указам аб перайменаваньні вуліцаў уварваўся ў прэрагатыву гарадзкіх ўладаў. Але мы пратэстуем і супраць гвалту над беларускай гісторыяй. Толькі ўлада, якой пляваць на каштоўнасьці людзей, магла здабыцца на такое рашэньне. Яно было не выпадковым капрызам, а лягічным разьвіцьцём лініі на яўнае патаптаньне волі й годнасьці беларускага народу, на выпрабаваньне, колькі яшчэ запасу цярплівасьці ў яго ёсьць. Я ўсьцешаны, што мяжа цярплівасьці ўжо відавочная”.Пасьля сходу В.Вячорка ўручыў старшыні маладзёвай дэмакратычнай арганізацыі "Правы альянс" Юрасю Карэтнікаву экзэмпляр "Беларускага клясычнага правапісу" са словамі: “Праваму альянсу” зь верай і перакананьнем, што разам адродзім сапраўдную Беларусь”.

ПБНФ, pbnf.org

АДБЫЎСЯ СХОД ЖЫХАРОЎ МАСКОЎСКАГА РАЁНУ СТАЛІЦЫ Менск, 22 чэрвеня. У сядзібе Партыі БНФ адбыўся сход жыхароў Маскоўскага раёну сталіцы дзеля вылучэньня кандыдатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Удзел у ім узялі 57 чалавек. Запрошаныя былі прэтэндэнты на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, беспартыйны кандыдат, падтрыманы Беларускай партыяй “Зялёныя” й Партыяй БНФ, Аляксандр Мілінкевіч, давераныя асобы старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслава Шушкевіча. Удзельнікі сходу прапанавалі пяць асобаў на два месцы дэлегатаў Кангрэсу. Кожны зь іх выступіў і распавёў пра сябе, пасьля чаго пачалося галасаваньне. Паралельна зь ім перад удзельнікамі сходу выступілі прэтэндэнты на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты. С.Калякін адзначыў, што галоўнае – гэта ня прозьвішча адзінага кандыдата, а мабілізацыя ўсіх дэмакратычных сілаў. “Нас шмат, так, як думаем мы, думаюць 3,5 мільёны беларусаў, і ўлады нас баяцца”. А.Лябедзька таксама лічыць, што абраць адзінага кандыдата – ня ёсьць галоўная задача. Галоўнае, на думку старшыні АГП, распрацаваць праграму пазытыўных пераменаў, стварыць адзіны моцны рух і паказаць людзям сапраўдную каманду прафэсіяналаў. А.Мілінкевіч запэўніў удзельнікаў сходу, што распачатая праца дзеля вылучэньня адзінага кандыдата будзе даведзеная да канца, і Кангрэс дэмакратычных сілаў абавязкова адбудзецца. Але гэта будзе толькі першым крокам мабілізацыі. “Потым нас чакае вялікая праца, у выніку якой мы павінны абудзіць пачуцьці й годнасьць жыхароў Беларусі”. Сёньняшні сход, у адрозьненьне ад папярэдніх, прайшоў спакойна, без правакацыяў з боку ўладаў. Дэлегатамі на Кангрэс дэмакратычных сілаў ад Маскоўскага раёну сталіцы ў выніку таемнага галасаваньня выбраныя прадстаўнікі Партыі БНФ і маладзёвага згуртаваньня “Правы альянс”.

ПБНФ, pbnf.org У МЕНСКУ АДБЫЛАСЯ ЧАРГОВАЯ АКЦЫЯ ПРАТЭСТУ

Моладзь узняла вялiкi бел-чырвона-белы сцяг на коле агляду ў Цэнтральным дзiцячым парку. Незвычайнае вiдовiшча можна было назiраць у Цэнтральным парку культуры i адпачынку 5-ага чэрвеня. Месцам правядзення акцыi стала кола агляду, на адной з адкрытых кабiнак якога ў 17:30 залунаў вялiзны бел-чырвона-белы сцяг. Перфоманс прыцягнуў увагу наведвальнiкаў, некаторыя з якiх вiталi ўдзельнiкаў акцыi традыцыйным “Жыве Беларусь!”. Акцыю ладзiлi незарэгiстраваныя моладзевыя iнiцыятывы “Моладзь БНФ” i “Правы Альянс”. Адзiн з арганiзатараў акцыi Франак Вячорка адзначыў: - Гэта ўжо другая акцыя падобнага кшталту, калi ў публiчных месцах Менска з'яўляюцца нацыянальныя сцягi. Тры тыднi таму разам з партнёрскiмi арганiзацыямi мы зрабiлi заплыў на катамаранах па Свiслачы пад бел-чырвона-белымi сцягамi, тым самым заваяваўшы водную прастору. Сёння, можна лiчыць, мы захапiлi паветраную. Моладзь такiм чынам выказвае сваю нязгоду з навязанай Лукашэнкам сiмволiкай, нагадвае менчукам пра сапраўдныя нацыянальныя сiмвалы. Як абяцаюць прадстаўнiкi Моладзi БНФ, плануецца, што акцыя не стане апошняй, i зусiм хутка менчукi й госцi сталiцы будуць здзiўлены яшчэ якiмi-небудзь творчымi, прыгожымi ды iдэйна змястоўнымi перфомансамi.

Пагоня, pahonia.promedia.by / ПБНФ, pbnf.org

Жодзінскія галадоўнікі мяркуюць скончыць акцыю Сёньня трынаццаты дзень галадоўкі моладзевых актывістаў у Жодзіне. Акцыя пачалася 25 траўня на знак пратэсту супраць выключэньня дэмакратычнай моладзі з навучальных установаў краіны. Цяпер засталося тры ўдзельнікі: Зьміцер Чарткоў, Яўген Валкавец і Аляксандр Вінаградаў. Як паведамляе Радыё Свабода паводле аргкамітэту акцыі, 6.06 плануецца яе завяршыць.
     
     Паводле іх уласных ацэнак, яны адчуваюць сябе здавальняюча. Аднак, паводле бацькоў і блізкіх гэтых юнакоў, яны бадзёрацца, а насамрэч іх здароўе выклікае трывогу. Так у мінулую пятніцу самы юны удзельнік акцыі 16-гадовы Павал Каранюхін таксама казаў, што са здароўем добра, але літаральна праз гадзіну ён страціў прытомнасьць. Толькі пасьля гэтага старэйшыя ўдзельнікі акцыі папрасілі прыпыніць яе непаўнагадовых. Дарэчы, зараз тыя, хто застаўся, праводзяць акцыю на прыватнай кватэры па праспэкце Леніна. Гаспадыня кватэры Тамара Красоўская так выказала сваё стаўленьне да галадоўнікаў: “Мне вельмі іх шкада. Я бачу іхныя пакуты. Я ім сказала: “Дзеці, падумайце добра. Ня варта жыцьцё губіць. Ніхто ні за каго ня адказвае, кожны адказвае за сябе. Вы павінны сур'ёзна падумаць. Як дарослыя”. Мне іх шкада. Я хварэю душой і сэрцам. І плачу. Як маці. Дзяцей гэтых добра ведаю. Вельмі добрыя дзеці. Вельмі шкада, што яны нікому не патрэбныя ў нашай дзяржаве”.
     
     На гэтым настойваюць бацькі і блізкія галадоўнікаў. Таксама вельмі раілі ім спыніць галадоўку фактычна ўсе наведнікі, якія прыяжджалі ў Жодзіна ў часе акцыі. У прыватнасьці, на гэтым настойвалі сябры Рады беларускай інтэлігенцыі: Уладзімір Колас, Сяргей Законьнікаў, Лявон Баршчэўскі і Гергій Ліхтаровіч. А яшчэ прасілі жодзінскіх юнакоў не ахвяраваць здароўем замежныя дыпламаты, якія на 3.06 наведалі іх. Гэта прадстаўнікі амбасады ЗША у Беларусі, ад імя амбасадаў краінаў Эўразьвязу кіраўнік амбасады Чэхіі Уладзімір Румл, прадстаўнікі Офісу АБСЭ у Менску.
     
     Якія папярэднія вынікі жодзінскай акцыі? Паводле назіральнікаў, да гэтай акцыі пра выключэньне з навучальных установаў прадстаўнікоў дэмакратычнай моладзі гаварылася як пра адзінкавыя і не зьвязаныя між сабою выпадкі. Жодзінская моладзь фактычна ўпершыню зьвярнула ўвагу грамадзтва, што ў сапраўднасьці – гэта не асобныя выпадкі, а зьява. А менавіта: супраць удзельнікаў моладзевага дэмакратычнага руху праводзіцца мэтанакіраваная кампанія па выключэньні іх з устаноў адукацыі. Толькі ў адным 60-тысячным горадзе Жодзіна сямёра юнакоў былі выкінутыя на вуліцу з такіх устаноў. Пасьля таго, як галадоўнікі заявілі гэтаму пратэст, высьветлілася, што і ў іншых гарадах ёсьць маладыя людзі, якіх адлічылі за ўдзел у дэмакратычным руху. Адным словам, зараз, паводле назіральнікаў, можна казаць пра дыскрымінацыю ў Беларусі моладзі, якая мае апазыцыйныя настроі. Інакш кажучы, улады хочуць, каб прадстаўнікі дэмакратычнай моладзі заставаліся невукамі. Якраз на гэта удзельнікі акцыі зьвярнулі ўвагу, у прыватнасьці, замежных дыпляматаў. У адказ кіраўнік амбасады Чэхіі Уладзімір Румл ад імя амбасадаў краінаў Эўразьвязу запэўніў галадоўнікаў, што дыпляматычныя місіі замежных краінаў, возьмуць, так бы мовіць, на кантроль пытаньне з выключэньнем у Беларусі з навучальных установаў дэмакратычнай моладзі па палітычных матывах. Галадоўка, паводле назіральнікаў, атрымала розгалас і ўнутры краіны.
     
     У прыватнасьці, вось што зазначыў на гэты конт лідэр моладзевай арганізацыі “Правы альянс” Юрась Карэтнікаў: “Сапраўды, зараз у нас такая сытуацыя, што вельмі запалохана грамадзтва. Моладзь, нават калі яны выступае супраць ціску рэжыму, але яна баіцца страціць месца працы, месца вучобы. І вось такімі мужнымі крокамі жодзінская моладзь паказала, што ў прынцыпе можна змагацца, што ёсьць надзея на перамены. Я чуў водгукі студэнтаў, навучэнцаў менскіх установаў, інфармацыя да іх дайшла і ўсе проста захопленыя мужнасьцю гэтых людзей. Гэта яшчэ й штуршок, што ў прынцыпе ў Беларусі могуць адбыцца перамены. Сітуацыя ў Жодзіна паказвае, што грамадзтва падрыхтаванае, чакае такіх вось мужных крокаў і чакае сваіх герояў. Моладзь – гэта такая іскра, якая можа запаліць полымя, ў сэрцах усёй беларускай моладзі”.
Iнфармацыйны аддзел ПЦ "Вясна" / Hrodna news, hrodna.by

Ю.Меляшкевіч на шэсце супраць перайменавання праспектаў сталіцы. Фотафакт, 17 траўня 2005г., У БЕЛАРУСІ ЗНАХОДЗІЦЦА ГРУПА КААРДЫНАТАРАЎ НЯМЕЦКАГА ФОНДУ БОША ДЛЯ АЗНАЯМЛЕНЬНЯ З ПРАЦАЙ МЯСЦОВЫХ НДА

З 23 па 27 траўня ў Беларусі знаходзіцца група каардынатараў нямецкай Ініцыятывы Сярэдняй і Усходняй Германіі – спецыяльнай праграмы фонду Боша. Паводле аднаго з каардынатараў Йёрна Кауфхольда, прадстаўнікі гэтай нямецкай ініцыятывы ўпершыню наведваюць Беларусь. Мэта візыту – азнаямленьне з працай мясцовых недзяржаўных арганізацыяў і ініцыятываў, усталяваньне кантактаў зь імі, абмеркаваньне магчымасьці далейшай супрацы. У Менску, Гомлі, Берасьце, Магілёве й Віцебску каардынатары сустрэліся з цэлым шэрагам такіх структураў, у тым ліку са Згуртаваньнем беларускіх студэнтаў, Правым альянсам, Фондам Льва Сапегі, а таксама наведалі Сядзібу Партыі БНФ. Як адзначыў сп. Кауфхольд, рэальная сытуацыя з НДА у Беларусі стала для яго “сюрпрызам”. “Мы ведаем, што ў Беларусі існуюць вялікія цяжкасьці й з рэгістрацыяй, і з арганізацыяй дзейнасьці недзяржаўных арганізацыяў, і нас уразіў той энтузіязм і фантазія, з якой працуюць НДА нават у невялікіх гарадах. У нас склалася вельмі добрае ўражаньне аб беларускіх НДА, і мы маем намер зладзіць з тымі, хто гэтага пажадае, больш цесную супрацу. Мы зацікаўленыя ў кантактах з Беларусьсю”, -- сказаў сп. Кауфхольд. Арганізацыя Ініцыятывы Сярэдняй і Усходняй Германіі маюць 23 філіялы ў розных эўрапейскіх краінах, якія спэцыялізуюцца на розных галінах грамадзкай дзейнасьці. Фонд Боша фінансуе правядзеньне розных сэмінараў, а таксама арганізацыю гарадзкіх і рэгіянальных грамадзкіх праектаў.

Менск, 26 траўня pbnf.org Лідэр «Правага альянсу»: «Нас было 30 чалавек» 14 траўня Сьвіслач між Траецкім прадмесьцем ды праспэктам Машэрава зрабілася на гадзіну прасторай свабоды. Катамараны ды лодкі плавалі пад нацыянальнымі сьцягамі.

Міліцыя не палезла ў халодную ваду. Акцыю ладзілі ініцыятывы «Правы альянс», «Вока» ды «Вольная моладзь». Карэспандэнт «НН» Алесь Кудрыцкі гутарыць са старшынём «Правага альянсу» Юр'ем Карэтнікавым .

«НН»: Як вам такое прыйшло ў галаву? Юры Карэтнікаў: Мы хацелі такім чынам адзначыць угодкі Ганебнага рэфэрэндуму. Нас было 30 чалавек. Мы ўзялі напракат 10 катамаранаў ды човен. Некаторыя дзяжурылі на Высьпе Сьлёз, каб, калі што, перадаць ім сьцягі. «НН»: Што такое ваш «Правы альянс»? ЮК: Мы спачатку гуртаваліся як менская арганізацыя, але цяпер маем прадстаўнікоў ва ўсіх рэгіёнах. Нас больш за сто чалавек. Наш грунт — правая нацыянальная ідэя. Наша мэта — пабудова нацыянальнай дзяржаўнасьці, дзе нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасьці будуць прыярытэтам. «НН»: Што вы разумееце пад правай нацыянальнай ідэяй? Беларус — хто гэта ў вашым разуменьні? ЮК: Для нас беларус — гэта нашчадак крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў. Наш патрыятызм сягае ў глыбіню вякоў. «НН»: А мурын можа быць сябрам вашай арганізацыі? ЮК: Наўрад ці. Мы не ксэнафобы, але калі мы будзем прымаць у арганізацыю людзей іншых колераў скуры ці сьветапоглядаў, то можам дыскрэдытаваць ідэю на самым пачатку. «НН»: Ці можаце вы назваць палітыкай тое, чым займаецеся? ЮК: Мы выхоўваем моладзь, удзельнічаем ва ўсіх палітычных працэсах, якія адбываюцца ў краіне. Так, мы гатовыя ахоўваць нацыянальнага кандыдата ў прэзыдэнты. «НН»: Што з помнікам Каліноўскаму, які з вашай ініцыятывы летась улады паабяцалі паставіць? ЮК: Справа не заглухла, мы знайшлі скульптара. Але ня ўсё залежыць ад нас. «НН»: У вас ёсьць ідэі наступных акцый? ЮК: Так, чакайце нечаканага. Наша Ніва, 2005 -19 www.nn.by На рацэ Сьвіслач у Менску паміж Палацам спорту і мастом на Нямізе луналі бел-чырвона-белыя сьцягі.Любоў Лунёва, Менск Сябры апазыцыйных моладзевых арганізацыяў нацыянальнымі сьцягамі ў цэнтры беларускай сталіцы адзначылі 10-годзьдзе рэфэрэндуму

Акцыю правялі некалькі сяброў з моладзевых арганізацыяў “Правы альянс”, грамадзянскай ініцыятывы “Вока” і “Вольная моладзь”. Яны ўзялі на лодачнай станцыі некалькі катамаранаў і, калі былі на сярэдзіне ракі, разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі і адзін сьцяг Эўразьвязу. Цягам гадзіны людзі назіралі за гэтым відовішчам. Супрацоўнік станцыі ўгаворваў юнакоў спыніць акцыю, каб у фірмы пракату потым не было праблемаў з уладамі, але хлопцы не паслухаліся. Яны паабяцалі, што праз гадзіну акцыя скончыцца. Журналісты чулі, як па рацыі міліцыянты лаяліся паміж сабой наконт моладзі, але лезьці ў халодную ваду не было ахвочых.

Гаворыць Франак Вячорка: (Вячорка:) “Натуральна, дапускалі такі варыянт, што амонаўцы палезуць у раку. Але ўжо перасталі баяцца. Супрацоўнік арганізацыі, якая займаецца пракатам катамаранаў, папярэджваў, што амонаўцы зараз палезуць за намі, але мы яму адказалі: “Калі ня мы, то хто будзе катацца са сьцягамі? Калі ня мы, то каму застаецца не баяцца?”. Сёньня ня самае лепшае надвор'е, і амонаўцы пабаяліся лезьці ў ваду. Думалі, што, калі давядзецца з намі змагацца, то можна будзе намачыцца і будзе небясьпечна. Нас праігнаравалі, зрабіўшы выгляд, што нас няма”.

Актывісты моладзевых арганізацыяў паведамілі Радыё Свабода, што заплянавалі яшчэ шэраг акцыяў. Найбліжэйшая - заўтра, 15 траўня, яны будуць зьбіраць подпісы ў цэнтры Менску супраць перайменаваньня вуліцаў.

Радыё Свабода, 14.05.2005 www.svaboda.orgБілоруська організація Правий Альянс провела акцію на підтримку українських політв'язнів Члени Правого Альянсу під стінами ізолятора, де утримуються ув'язнені українці, провели акцію солідарності. Під стінами тюрми активісти вигукували слова „Слава Україні!”, "Жыве Беларусь!", щоби в камерах можна було їх почути. Після перших вигуків з-за ґрат відповіли „Слава” і спитались українською мовою, звідки вони є. Політв'язень з однієї білоруської організації, якого посадили сьогодні, повідомив, що українці сидять поверхом нижче, а міліція не дозволяє їм розмовляти. „Все, що ми можемо зараз зробити, це зігріти словами серця молодих патріотів України. Сьогодні велике свято, тому ми хочемо, щоби в цей день вони відчули підтримки близьких по духу і поглядам білоруських патріотів. Нас об'єднує любов до своїх країні – і цього достатньо, щоби називатись друзями” – сказав голова Правого Альянсу Юрій Каретніков. Національний Альянс, 17:33:13 01.05.2005 http://national.org.uaУ Магілёве ўспомнілі значнае антырасейскае паўстаньне. Севярын Квяткоўскі, Магілёў Група моладзі грамадзянскай ініцыятывы “Правы Альянс” раздала некалькі тысяч улётак зь гістарычнай даведкай пра паўстаньне, калі 1 лютага 1661 году месьцічы Магілёву зьнішчылі сямітысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча.Магілёўскае паўстаньне - адна зь яркіх старонак Маскоўскай вайны 1654-1667 гадоў, у выніку якой Беларусь пазбылася кожнага другога жыхара. Пра Магілёўскае паўстаньне і цяперашнюю акцыю гаворыць лідэр “Правага Альянсу” Юрась Карэтнікаў: (Карэтнікаў: ) "Што паказальна, сярод гараджанаў не было тады ніводнага здрадніка. І сёньня мы хочам усім людзям нагадаць яшчэ раз, што яны нашчадкі тых герояў Магілёва і Бацькаўшчыны". “Правы Альянс” трымаецца ідэі незалежнай нацыянальнай беларускай дзяржавы. Маладыя людзі скарысталі ўгодкі паўстаньня ня толькі дзеля гістарычнай адукацыі магілёўцаў, але і дзеля прапаганды сваёй ідэі. Юрася Карэтнікава вельмі непакоіць, што сьцены магілёўскіх дамоў расьпісаныя сымболікай расейскай фашыстоўскай арганізацыі: (Карэтнікаў: ) "Увесь горад расьпісаны надпісамі "РНЕ". Таму сёньня трэба людзям яшчэ раз нагадваць хто яны, чаму яны з гонарам павінны насіць імя магілёўцаў. Якая гісторыя іхнага гораду, якая гісторыя іхнага герба. Тады тут само сабой ня будуць узьнікаць падобныя антынацыянальныя групоўкі". Увечары 1 лютага хлопцы з “Правага Альянсу” наладзілі над Магілёвам фэервэрк.Радыё Свабода, 01.02.2005 www.svaboda.org / www.news.akavita.by / http://www.probelarus.ruУ памятных мітынгах на Случчыне прынялі ўдзел больш 60 чалавек

Севярын Квяткоўскі, Слуцак

Мітынгі, прысьвечаныя 84-м угодкам Слуцкага Збройнага Чыну, адбыліся ў Грозаве, Семежаве, Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада) і Слуцку. Разам у іх удзельнічала больш за 60 чалавек з розных гарадоў Беларусі, а таксама прадстаўнік польскай амбасады ў Менску Марэк Будзько.


У вёсках Грозава й Семежава ад пачатку 1990-х гадоў стаяць памятныя крыжы з выявай "Пагоні" і прысьвячэньнем змагарам за ўладу БНР, якія ў лістападзе 1920 году супрацьстаялі чырвонаму войску.
Акцыя скончылася ў цэнтры Слуцку ля будынку гарадзкога краязнаўчага музэя, дзе ў 1920 годзе Слуцкая рада абвясьціла пачатак узброенага супраціву бальшавікам. Да будынку ўсклалі вянкі і паставілі запаленыя сьвечкі. У той жа дзень будынак колішняй Слуцкай рады наведала група моладзі з грамадзкай ініцыятывы "Правы альянс" пад бел-чырвона-чорным сьцягам, а таксама група сябраў партыі БНФ пад нацыянальным сьцягам. Варта зазначыць, што цяпер у экспазыцыі слуцкага краязнаўчага музэя няма нават згадкі пра Слуцкі Збройны Чын, хаця напачатку 1990-х гг. да ўгодкаў рэгулярна ладзіліся выставы. Увечары 27 лістапада моладзь "Правага альянсу" (каля 20 чалавек) зладзіла па цэнтры Слуцку шэсьце з паходнямі.Радыё Свабода, 27.11.2004 www.svaboda.org КОНЯ - КАЛИНОВСКОМУ КАСТУСЮ Кирилл Нелин Вскоре в Минске может появиться памятник национальному герою Беларуси Кастусю Калиновскому, руководителю восстания против русского царизма в 1863-1864 годах. С таким предложением выступил Комитет архитектуры, градостроительства и землеустройства Мингорисполкома. Возможное место возведения памятника - сквер, который находится на пересечении улиц Первомайской и Захарова.У целого ряда белорусских скульпторов уже давно есть готовые проекты создания памятника Калиновскому верхом на коне (кстати, в Минске пока вообще нет ни одного конного памятника). Так что, то, как скоро забронзовеет в столице всадник Калиновский, зависит главным образом от энтузиазма чиновников. Иначе Кастуся Калиновского опередит маршал Советского Союза Георгий Жуков, статую которого на коне собирались поставить перед минским Домом офицеров еще к 3 июля этого года - то есть ко Дню освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Теперь же установка памятника полководцу отложена на неопределенный срок. Одной из дат называется 9 мая следующего года, когда в бывших советских республиках, и в том числе в нашей стране, будет праздноваться 60-летие Победы в Великой Отечественной войне.Вообще же, как-то даже за державу обидно, ведь в Минске до сих пор нет памятника Калиновскому. А ведь это один из самых выдающихся деятелей в нашей истории. И причем один из самых популярных среди теперешнего белорусского населения. Экспресс новости, 19.08.2004 www.expressnews.byWill a Monument to Kastus Kalinovsky be Erected in Minsk?By Galina AbokunchikThe architecture committee of the Minsk Executive Committee suggested setting a monument to Belarus' national hero Kastus Kalinovsky in Minsk Pervomaisky district. The project was initiated by a group of Minsk citizens who signed a request addressed to the city authorities. Now the Pervomaisky district authorities have submitted the project for the government's final approval.First, the Pervomaisky district authorities turned to the city administration for their assistance in rebuilding the park at the crossroads of Pervomaiskaya and Zakharova streets. The city authorities' counteroffer to place a monument to Kastus Kalinovsky came as a surprise for district officials, so they haven't taken any further actions to implement the proposal so far. Deputy Head of the district executive committee Nikolay Metlitsky said: "I haven't made decision about Kastus Kalinovsky. As a rule, such projects are timed to some memorable dates. It is possible that such a date may come next year and the government will pass a decree to commemorate the date."The youth movement "Right Alliance" has been pressing on the city authorities to place a monument to Kastus Kalinovsky for a long time. Activists of the youth movement renewed themselves the memorial plaque to Kastus Kalinovsky that was stolen from the Vilnius cinema building in 1998. The stolen memorial plaque was planned to be placed on 25 March when Belarusian oppositionists celebrate the Independence Day. However, the memorial sign was taken away by riot squad officers. Then the alliance members gathered more than 500 signatures of Minsk citizens to address the city authorities and the government with the request to renew the memorial plaque and to set a monument to the national hero in the Belarusian capital, alliance's leader Yuras Karetnikov told Radio Liberty. "The Minsk Executive Committee responded that a monument to Kastus Kalinovsky is to be placed at the crossroads of Pervomaiskaya and Zakharova streets. They also said that the Pervomaisky district authorities were instructed to renew the memorial tablet on the Vilnius cinema building by October. We have proper official papers," Yuras Karetnikov said.I asked Pervomaisky district official Mikhail Krokhmal whether they are doing anything to renew the stolen plaque to Kastus Kalinovsky. "We can't renew on our own a memorial tablet neither to Kalinovsky nor to others. Two more memorial tablets were stolen - to Karbyshev and Fogel. They were renewed by the city authorities without our assistance."Historian Leonid Lych explained the reluctance of government officials to commemorate Kastus Kalinovsky: "The authorities' unwillingness to commemorate Kalinovsky's memory is accounted for the fact that it would oblige them to remember other outstanding people that made a significant contribution to the cause of Belarusian state independence. We haven't forgotten yet our old principles of glorifying those people whose actions caused tremendous damage to the Belarusian people instead of commemorating our national heroes."This summer the House of Representatives has abolished the state order of Kastus Kalinovsky, Radio Liberty reported earlier.Belarus today, 17.08.2004 www.belarustoday.infoЦі зьявіцца ў Менску помнік Кастусю Каліноўскаму?

Галіна Абакунчык, Менск

Камітэт архітэктуры Менгарвыканкаму выступіў з прапановай усталяваць у Першамайскім раёне сталіцы помнік герою нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі Кастусю Каліноўскаму. Падставай для гэтага стаўся адмысловы зварот у гарадзкую адміністрацыю групы грамадзянаў, які падпісалі сотні менчукоў. Цяпер кіраўніцтва Першамайскага раёну мусіць хадайнічаць, каб урад краіны прыняў канчатковае рашэньне.

Спачатку кіраўніцтва Першамайскага раёну зьвярнулася ў гарадзкую адміністрацыю па дапамогу ў справе добраўпарадкаваньня сквэру, што на перакрыжаваньні вуліцаў Першамайскай і Захавара. Сустрэчная прапанова сталічных уладаў пра ўсталяваньне тут помніка Кастусю Каліноўскаму сталася для раённых чыноўнікаў неспадзяванай, і ніякіх далейшых дзеяньняў у справе рэалізацыі гэтай прапановы яны пакуль ня робяць. Вось што сказаў намесьнік старшыні райвыканкаму Мікалай Мятліцкі:
(Мятліцкі: ) "Калі гаварыць пра Каліноўскага, то я яшчэ неяк ня вызначыўся. Як правіла, гэткія рэчы робяць да нейкіх памятных датаў. Магчыма, у наступным годзе будзе нейкая такая дата і будзе рашэньне ўраду, што трэба ўшанаваць гэтую дату, - і гэтак нехта іншы можа быць". Усталяваньня помніка Кастусю Каліноўскаму ад гарадзкіх уладаў доўгі час дамагаецца моладзевы рух "Правы альянс". Актывісты гэтага руху самастойна аднавілі мэмарыяльную шыльду памяці Кастуся Каліноўскага, якая была скрадзеная з будынку кінатэатру "Вільнюс" у 1998 годзе. Усталяваць помны знак на ранейшае месца яны спрабавалі вярнуць на сьвята Незалежнасьці 25 сакавіка, аднак шыльду адабралі амонаўцы. Тады сябры альянсу сабралі больш за 500 подпісаў менчукоў пад зваротам да гарадзкіх уладаў і ўраду краіны з патрабаваньнем аднавіць шыльду і ўсталяваць помнік нацыянальнаму герою ў сталіцы Беларусі, - паведаміў у інтэрвію "Свабодзе" адзін зь лідэраў руху Юрась Карэтнікаў. (Карэтнікаў: ) "Нам зь Менгарвыканкаму пасьля далі адказ, што на скрыжаваньні Першамайскай і Захарава плянуецца ўсталяваньне помніка Кастусю Каліноўскаму. Што Менгарвыканкам даручыў адміністрацыі Першамайскага раёну аднавіць шыльду на кінатэатры "Вільнюс" да кастрычніка. Усе гэтыя афіцыйныя паперы ў нас ёсьць", - паведаміў Юрась Карэтнікаў. Ці сапраўды ў Першамайскім раёне працуюць над аднаўленьнем скрадзенай шыльды Кастусю Каліноўскаму, я пацікавілася ў намесьніка кіраўніка камунальнай гаспадаркі па ідэалёгіі, што ў мясцовай адміністрацыі, Мікалая Крохмаля. Вось што ён адказаў: (Крохмаль: ) "Не, мы ня можам самастойна гэтага рабіць - ні Каліноўскаму, ні іншым, хто ў нас ёсьць. Прапалі ў нас дзьве дошкі - Карбышаву і Фогелю, мы нават ня ўдзельнічалі, горад сам павесіў. Пасьля мне з ЖЭСу дакладвалі, што дошкі вісяць". Нежаданьне ўладных чыноўнікаў ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага гісторык і навуковец Леанід Лыч пракамэнтаваў гэтак: (Лыч: ) "Нежаданьне ўладаў ушанаваць памяць Каліноўскага тлумачыцца тым, што гэта абавязала бы іх аналягічным чынам паклапаціцца і пра іншых выдатных асобаў, якія зрабілі значны ўклад у дасягненьне дзяржаўнай незалежнасьці беларускага народу. Мы яшчэ не адышлі ад заганнай практыкі, калі мэмарыяльна ўсхвалялі не нацыянальных герояў, а тых асобаў, якія сваімі дзеяньнямі прычынілі велізарную шкоду беларускаму народу". Як паведамляла Радыё Свабода раней, сёлета Палата прадстаўнікоў з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі скасавала з рэестру дзяржаўных узнагародаў ордэн Кастуся Каліноўскага.
Радыё Свабода, 12.08.2004, 16:41 www.svaboda.org Spotkanie z prezesem stowarzyszenia Prawy AliansMichal MankowskiOdbylo sie spotkanie przedstawiciela Mlodej Generacji z Jurijem Karetnikau, prezesem stowarzyszenia "Prawy Alians", dzialajacego na Bialorusi.Dnia 1.07.2004 odbylo sie spotkanie przedstawiciela Mlodej Generacji z Jurijem Karetnikau, prezesem stowarzyszenia "Prawy Alians", dzialajacego na Bialorusi. Stowarzyszenie to ma na celu szerzenie postaw obywatelskich, propagowanie idei demokracji, a takze umacnianie swiadomosci narodowej Bialorusinow. Spotkanie zakonczylo sie deklaracja kierownictwa obydwu stowarzyszen o podjeciu obustronnej wspolpracy w dziedzinie polityczno-kulturalnej.Aktualnie, w Mlodej Generacji wciaz trwa burzliwa dyskusja nad ksztaltem i charakterem tej wspolpracy. Wszyscy sa zgodni, ze jej perspektywa jest obiecujaca.

01.07.2004 www.mg.centrum.org.pl
Помнік КаліноўскамуАгранізацыя "Правы альянс" распачала збор подпісаў за ўсталяваньне ў Менску помніка Кастусю Каліноўскаму.
Іх ужо сабрана больш за 500. Зварот старшыні "Правага альянсу" Юр'я Карэтнікава з гэтай нагоды быў накіраваны да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
A monument to Kalinovsky
NGO "Right alliance" started collection of signatures for construction a monument of Kastus Kalinovsky in Minsk.
Інфармацыйны партал грамадскіх арганізацый Беларусі, 22(380) 11.06.2004 www.ngo.by НовостиСегодня председатель незарегестрированной организации "Правый альянс" Юрий Каретников передал в приёмную премъер-министра Республики Беларусь Сергея Сидорского обращение по поводу установки в г. Минске памятника национальному герою Беларуси Кастусю Калиновскому. Под обращение подписались более 500 граждан. Радио МинскАкцыя: помнік Каліноўскаму.

Арганізацыя "Правы Альянс" распачала збор подпісаў за ўсталяваньне помніка Кастусю Каліноўскаму. Іх ужо сабрана больш 500. Зварот старшыні "ПА" Юрыя Карэтнікава з гэтай нагоды быў накіраваны да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.Наша Ніва, 22 www.nn.by* * *

Состоялась встреча руководителей МНК - В.Рога и Я.Иляша с делегацией белорусской организации "Правый Альянс" во главе с Ю.Каретниковым. Цель встречи - "углубление связей между украинскими и белорусскими националистами, помощь в становлении и расширении национального движения Беларуси". Портал "2000", 26.04.2004 16:53. http://2000.net.ua

Молодіжний Націоналістичний Конгрес
розширює коло своїх міжнародних зв'язків

Михайло Булка19 квітня відбулася зустріч керівників МНК - члена Центрального Проводу Віктора Рога та голови Секретаріату Ярослава Іляша з делегацією білоруської організації "Правий Альянс" на чолі з Юрієм Каретніковим.
Мета зустрічі - поглиблення зв'язків між українськими та білоруськими націоналістами, допомога у становленні та поширенні національного руху Білорусі.
"Правий альянс" - організація білоруської молоді, сформовано на основі Білоруської Партії Свободи та неформальних об'єднань, таких як Лицарі Великого Князівства, футбольних фанатів тощо, - розповідає лідер цієї організації Юрій Каретніков. Нас об'єднує доля білоруської держави, бо наша особиста доля і доля Білорусі - єдине ціле. Для нас важливо, щоб Білорусь відігравала важливу роль у світовій політиці".
"Правий Альянс" - організація молода, створена на початку 2004 року, але у своїх лавах об'єднує молодь, за плечима якої є досвід роботи у політичних і молодіжних об'єднаннях. Новостворений рух серед інших організацій вирізняє його позапартійний характер, основа якого базується на відродженні національної самобутності Білорусі та реалізації молодіжного потенціалу у громадському житті.
Представникам дружньої Білорусі Віктором Рогом було подаровано підбірку ідеологічної літератури та методичних матеріалів з побудови організації. Ярослав Іляш та Юрій Каретніков обговорили можливості участі представників "Правого Альянсу" у заходах Молодіжного Націоналістичного Конгресу, зокрема наші білоруські друзі прийняли запрошення до участі у Всеукраїнській тереновій грі "Гурби-Антонівці".
Інформцентр МНК, 19.04.04. www.ukrnationalism.org

Государственная идеология "Правого альянса"

Дмитрий Дригайло"Малады фронт", "Зубр", "Край", "Белы легіён", Белорусская партия свободы, "Антифа". Все эти незарегистрированные молодежные организации рассматриваются властями как "деструктивные организации радикальной оппозиции". Однако недавно был образован оргкомитет по созданию новой молодежной организации, которая позиционирует себя как идеологическую. Название ее - "Правый альянс". В проекте устава организации, между прочим, указано, что она намерена содействовать и помогать представителям власти и государственным органам в… В чем же? Об этом - наш разговор с председателем оргкомитета по созданию "Правого альянса" Юрием КАРЕТНИКОВЫМ.- "Правый альянс" - это кто?- Оргкомитет по созданию организации впервые собрался в ноябре минувшего года. В него вошли четыре группы людей. Первая ранее состояла в Белорусской партии свободы и действовала на юго-западе столицы; вторая олицетворяла рыцарский клуб "Рыцары Вялікага Княства"; третья - неоязычники (на самом деле язычниками они не являлись, но в этимологию названия углубляться не будем) и, наконец, четвертая - лидеры футбольных столичных фанатских группировок, в частности, минского "Торпедо" (Black White patriots).- Уж больно разные люди…- Да, люди разные. Но есть нечто общее: все мы люди здравомыслящие и правомыслящие. Мы - государственники. Судьба белорусского государства и своя собственная судьба для каждого из нас - одно целое.- А какова конечная цель?- Построение мощного суверенного правового белорусского государства, которое на данном историческом этапе играло бы свою роль в мировой политике.- Какую?- Такую, какую в средние века сыграло Великое княжество Литовское.- То есть вы хотите, чтобы Беларусь стала супердержавой, империей?- А почему нет? ВКЛ смогло в свое время стать супердержавой. А империя нам не нужна. Нужно уважение.- И как его завоевать?- Только одним способом: через формирование государственно мыслящей национальной элиты.- Но это довольно долгий процесс. Нашей с вами жизни может и не хватить.- Все не так безнадежно. В Речи Посполитой в XVII веке было 14 процентов шляхты. А в России в то же время - только 1 процент дворян. А это и есть элиты. Да, с тех пор прошло много времени, и его пройдет также немало, пока национальная интеллектуальная элита не сформируется вновь. Но этому нужно способствовать.- И сколько времени вы отводите на этот процесс?- Это зависит от многих факторов. Предпосылки уже есть. Если Бог дал нам национальное государство, то наша задача - сделать его сильным. Но справедливым. Чтобы его уважали, но не боялись.- А как вы относитесь к белорусской власти и конкретно к личности белорусского президента?- Мы готовы работать и работаем со всеми. С властью в том числе. Несколько дней назад написали письмо в Мингорисполком, где просим разрешить нам вновь повесить на здании бывшего кинотеатра "Вильнюс" памятную доску герою Беларуси Кастусю Калиновскому. Мы изготовили ее сами за свои средства взамен украденной неизвестными злоумышленниками несколько лет назад. Разрабатываем проект памятника Калиновскому. Предложим властям несколько вариантов его расположения. И пусть Мингорисполком укажет место. Мы сумеем найти точки соприкосновения и с властью, и с оппозицией. Все они люди. Такие же, как и мы. А Лукашенко - переходный политик. Нам нужно что-то более серьезное. И мы берем на себя функции формирования среды, пространства, которое обусловило бы приход к власти национальных сил.- И что это означает - "формирование среды"?- Это и пропаганда национальной государственной идеи в обществе, и помощь, содействие государственным органам в построении общества, основанного на своих национальных и социальных традициях, и осуществление культурно-просветительской деятельности, включая изучение истории страны, сохранение белорусского языка и традиций, и пропаганда здорового образа жизни, и поддержка активной талантливой молодежи в реализации ее общественно-полезной деятельности, и многое другое.- Вам бы идеологическим работником быть.- Не поверите, я работаю как раз идеологическим работником в столичной школе-интернате № 8.- И каково?- Смотря как подойти к делу. Скажем, дается тема для единого дня информирования: "Конституция Республики Беларусь - гарант суверенного независимого государства". Одно дело - сухо, отстраненно и ритуально изложить статьи Конституции, и совсем другое - взять Конституцию (Статут) ВКЛ, рассказать про канцлера Льва Сапегу, про этапы формирования белорусской государственности. Это же очень интересно.- А какое у вас образование?- Я с отличием закончил Белорусский государственный педагогический университет им. М. Танка (факультет народной культуры), а до этого - хореографическую школу.- Сколько вас?- В настоящий момент - чуть более ста человек.- Во всей стране?- Нет, "Правый альянс" согласно проекту устава является местным общественным объединением и действует на территории Минска.- А почему вы не примкнули к уже существующим оппозиционным структурам - партиям или молодежным объединениям?- И по партиям, и по этим объединениям уже прокатилась пропагандистская машина, они "отыгранная карта", на них приклеен ярлык "оппозиция". На нас - нет. И мы будем стараться делать так, чтобы этого не случилось. Мы будем работать со всеми, кто не ставит под сомнение суверенитет, независимость и самостоятельность нашей страны.- За счет чего живете?- Пока работаем на чистом энтузиазме. Все наши люди либо где-то работают, либо учатся в вузах. Для нас наша деятельность - не средство зарабатывания денег, а возможность реализации себя в общественной жизни. Мы не занимаемся политикой, мы содействуем построению сильного белорусского государства. И всем, кто в этом заинтересован.- Будете официально регистрироваться?- Да, попытка не пытка. Мы хотим работать абсолютно легально. Не вижу причин, которые не позволят нам этого сделать.Белорусская Деловая Газета, 13.04.04. www.bdg.by

Калиновский конфискован

Яков СтефановичВ четверг, 25 марта, примерно в 19.00 около 30 молодых людей, представляющих незарегистрированную организацию "Правый альянс", попытались повесить на стену бывшего кинотеатра "Вильнюс" аналог памятной доски национальному герою Беларуси Костусю Калиновскому, в честь которого названа улица. Сама доска была украдена шесть лет назад. Однако акции "Правого альянса" помешали сотрудники Первомайского РУВД столицы.
Удалось насчитать 14 человек в штатском, 8 сотрудников ОМОНа в форме. Был также и автобус с затемненными стеклами КI 6218. Доску конфисковали (правда, безо всяких актов и протоколов) и увезли, по словам одного из руководителей операции, "в музей ГУВД".
Акцию по возвращению памятной доски (пусть и деревянной, а не бронзовой) молодые люди приурочили к двум датам - очередной годовщине смерти Калиновского (он был повешен 22 марта) и одновременно к Дню Воли. Накануне, в среду, представители "Правого альянса" пришли на место, где раньше висела памятная доска, вбили 4 дюбеля в сохранившиеся дырки, чем вызвали возмущение сторожа, который сообщил обо всем в милицию. И назавтра ребята были встречены во всеоружии. Конфискованная доска, кстати, изготовлена художником Алексеем Марочкиным - на дерево была нанесена серебристо-серая краска, поверх которой белой краской написано: "Гэтая вуліца названая ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. 1838 - 1864". Один из милиционеров спросил у ребят: "А это кто такой?" Они ответили: "Национальный герой Беларуси, тут же написано". Страж закона отпарировал: "А кто сказал?"В общем, доску увезли, остались только дюбели. Белорусская Деловая Газета, 30.03.04. www.bdg.by

У Дзень Волі ў Менску міліцыянты зьбівалі і затрымлівалі людзей

Стажоры з Расеі затрымалі на Кастрычніцкай плошчы Вячаслава Сіўчыка і яшчэ двух чалавек. З расейскімі міліцыянтамі сутыкнуліся ў Цэнтральнай РУУС Менску Вінцук Вячорка ды іншыя затрыманыя на пляцы Волі. Некаторых удзельнікаў зьбілі. Ня выключана, што гэтыя ж расейцы сканфіскавалі шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага на вуліцы ягонага імя.

У гэты ж час у менскім мікрараёне Зялёны Луг, на вуліцы Kаліноўскага, незарэгістраваная арганізацыя "Правы альянс" спрабавала прымацаваць да кінатэатру "Вільнюс" адноўленую шыльду, якая нагадвала пра тое, чаму вуліцу назвалі ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адзін з удзельнікаў імпрэзы Алесь Піткевіч распавёў Радыё Свабода: - Калі падышлі людзі, каб усталяваць шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага, пад'ехаў аўтобус з амонаўцамі. Дакладней, толькі некалькі амонаўцаў і паўтары дзясяткі ў штацкім. Без тлумачэньняў яны забралі шыльду. Мы спрабавалі ім растлумачыць, што рашэньнем Гарвыканкаму тут была шыльда, якая была скрадзеная.
І яе мы аднаўляем... Адзін з гэтых людзей сказаў: "Мне он не родственник, і никакой не герой".
Спадар Піткевіч мяркуе, што гэта таксама мог быць міліцыянт з Расеі. Завершыліся сьвяткаваньні ў Менску ў Доме літаратара вечарынай з удзелам паэтаў і пісьменьнікаў, падчас якой адбылася прэзэнтацыя
новага нумара часопісу "Дзеяслоў", прысьвечанага Дню Волі, і кнігі Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" ў перакладзе на расейскую мову.

HrodnaNews, 26.03.2004 09:36. www.hrodna.by

Сьвяткаваньням у Менску перашкодзілі міліцыянты,у тым ліку расейскія

Стажоры з Расеі затрымалі на Кастрычніцкай плошчы Вячаслава Сіўчыка і яшчэ двух чалавек. З расейскімі міліцыянтамі сутыкнуліся ў Цэнтральнай РУУС Менску Вінцук Вячорка ды іншыя затрыманыя на пляцы Волі. Некаторых удзельнікаў зьбілі. Ня выключана, што гэтыя ж расейцы сканфіскавалі шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага на вуліцы ягонага імя. Юры Сьвірко, Менск

Яшчэ да 17-й гадзіны, калі меркавалася пачаць у цэнтры Менску народныя гуляньні, на Кастрычніцкай плошчы пачаліся затрыманьні. Былы сябра БНФ Вячаслаў Сіўчык і яшчэ два чалавекі - Валянцін Баранаў і Дзяніс Буйніцкі -трымалі плякаты "Жыве БНР", "Жыве незалежная Беларусь" і "Беларусы маюць права абіраць уладу". Каб застацца на Кастрычніцкай плошчы, яны прыкавалі сябе ланцугамі да слупоў асьвятленьня ўздоўж праспэкту Скарыны. Аднак гэтых трох чалавек здолелі вызваліць з ланцугоў, каб затрымаць і адвезьці ў Цэнтральную раённую ўправу ўнутраных справаў. Адтуль Вячаслаў Сіўчык, якога разам са спадарамі Баранавым і Буйніцкім пакінулі за кратамі на ноч, распавёў па тэлефоне наступнае: (Сіўчык: ) "Было кінута вельмі шмат супрацоўнікаў розных сілавых ведамстваў. Спачатку былі парваныя плякаты. Пасьля зубілам перарубілі ланцугі, якімі да слупоў былі прыкаваныя людзі. Людзі ў цывільным рэпрэзантавалі сябе як расейцы. Яны сказалі, што яны ня нашы. Што яны расейскія. Напачатку былі толькі два беларускіх міліцыянты, каторыя былі абсалютна ветлівыя. Яны папрасілі зьняць плякаты, і ніякіх іншых дзеяньняў не прадпрымалі. Усе гвалтоўныя дзеяньні рабілі людзі ў цывільным". Людзі ў цывільным пачалі зьбірацца да 17-й гадзіны й на пляцы Волі. Адзін зь іх пачаў высоўваць прэтэнзіі маладому хлопцу, які прыйшоў туды ў камуфляжы з нашыўкай, на якой былі выява бел-чырвона-белага сьцягу ды надпіс "Узброеныя сілы Беларусі". Гэтыя прэтэнзіі выклікалі абурэньне тых, хто прыйшоў на сьвяточныя гуляньні - маўляў, самі форму ня носяць ды іншым не даюць. Калі на пляцы Волі сабралася больш за 100 чалавек, чацьвёра ў цывільным і з сабакам, які моцна брахаў, схапілі нейкага мужчыну ды пацягнулі ў міліцэйскую машыну, што выклікала пратэсты прысутных і крыкі. (Чуваць брэх сабакі.) Потым на пляц Волі прыйшлі прадстаўнікі Партыі БНФ Вінцук Вячорка ды Алесь Бяляцкі. Апошняга раптам скруцілі трое ў цывільным, адзін зь іх пачаў біць спадара Бяляцкага па галаве. Яго й спадара Вячорку таксама пацягнулі ў машыну. Потым зачыстку на пляцы Волі распачалі амонаўцы. (Галасы: ) "Мы ж не за немцаў!" (Міліцыянт: ) "Мы понимаем". (Жанчына: ) "Ён не за немцаў, ён за Беларусь!" (Міліцыянт: ) "Проста ўидите отсюда, и всё". (Жанчына: ) "Мы ж за вас. Каб вы не ваявалі ў Чачні!" Большую частку людзей з пляцу Волі выціснулі ў бок станцыі мэтро "Няміга". Іншыя пайшлі па вуліцы Інтэрнацыянальнай да помніка Янку Купалу, але па дарозе некаторых таксама затрымалі. Да позьняга вечара больш за 10 чалавек трымалі ў Цэнтральнай РУУС. Пасьля таго, як яго выпусьцілі, Вінцук Вячорка заявіў Радыё Свабода: (Вячорка: ) "Гэта сьведчаньне крызысу ўлады. Гэта выбар абсалютна нерацыянальнай мадэлі паводзінаў. Я маю на ўвазе ўсё разам: забарону сьвяточнай вечарыны, гэты абсалютна дзікунскі хапун, які адбыўся на пляцы Волі. Гэта сьведчаньне абсалютна злачыннага характару так званага саюзу Беларусі і Расеі. У сёньняшніх падзеях прымалі ўдзел міліцыянты-стажоры з Расеі. Прынамсі з гарадоў Цьвер і Архангельск міліцыянты ў Цэнтральным РАУС ёсьць. І яны такім чынам атрымліваюць тут стажыроўку, як даваць рады масавым акцыям. І не абы калі, а менавіта 25 сакавіка. Яны трэніруюцца на незалежніках". Спадар Вячорка распавёў, што адзін з затрыманых - Андрусь Козел - да прыезду ў Цэнтральную РУУС меў зьбіты твар. Пакуль затрыманых адвозілі ў міліцыю, астатнія прайшлі з пляцу Волі ў парк імя Янкі Купалы. Людзі ўскладалі кветкі да помніка Купалу й сьпявалі. (Гучыць песьня.)
У гэты ж час у менскім мікрараёне Зялёны Луг, на вуліцы Каліноўскага, незарэгістраваная арганізацыя "Правы альянс" спрабавала прымацаваць да кінатэатру "Вільнюс" адноўленую шыльду, якая нагадвала пра тое, чаму вуліцу назвалі ў гонар Кастуся Каліноўскага. Адзін з удзельнікаў імпрэзы Алесь Піткевіч распавёў Радыё Свабода: (Піткевіч: ) "Калі падышлі людзі, каб усталяваць шыльду ў гонар Кастуся Каліноўскага, пад'ехаў аўтобус з амонаўцамі. Дакладней, толькі некалькі амонаўцаў і паўтары дзясяткі ў штацкім. Без тлумачэньняў яны забралі шыльду. Мы спрабавалі ім растлумачыць, што рашэньнем Гарвыканкаму тут была шыльда, якая была скрадзеная. І яе мы аднаўляем... Адзін з гэтых людзей сказаў: "Мне он не родственник, і никакой не герой"." Спадар Піткевіч мяркуе, што гэта таксама мог быць міліцыянт з Расеі. Завершыліся сьвяткаваньні ў Менску ў Доме літаратара вечарынай з удзелам паэтаў і пісьменьнікаў, падчас якой адбылася прэзэнтацыя новага нумара часопісу "Дзеяслоў", прысьвечанага Дню Волі, і кнігі Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому" ў перакладзе на расейскую мову.Радыё Свабода, 25.03.04. www.svaboda.org / www.news.akavita.byСябры ПА звяртаюцца з такім пытаннем:Где поклониться Яське? Анатолий Смольский"Бывай здаровы, мужыцкi народзе, //Жывi ў шчасцi, жывi ў свабодзе //I часам спамянi пра Яську свайго, //Што згiнуў за праўду для дабра твайго". Это отрывок из единственного дошедшего до нас стихотворения "Марыська, чарнаброва галубка мая", написанного национальным героем Беларуси, революционером-демократом, мыслителем и публицистом, руководителем восстания 1863-1864 годов в Беларуси и Литве Кастусем Калиновским. Ему и его соратникам в 1862-1863 годах удалось выпустить семь номеров белорусской революционно-демократической газеты "Мужыцкая праўда". Автором и редактором почти всех номеров был Кастусь Калиновский, подписывавший газету псевдонимом "Яська - гаспадар з-пад Вiльнi".В 1864 году он был осужден российским военно-полевым судом и публично казнен (повешен) на торговой площади Лукишки в Вильно. Это произошло на 27-м году жизни. 22 марта исполняется 140 лет со дня смерти К.Калиновского.Имя этого человека - национального героя не только нашей страны, но и Литвы и Польши - знает каждый белорус, и не только по названию улицы в столичном микрорайоне Восток. О нем в разные годы и в разных театрах ставились спектакли, снят художественный фильм, написана опера и поставлен балет. Образ сына народа нашел почетное место в поэзии и прозе. Подвиг легендарного белоруса увековечен и в государственной награде суверенной Беларуси - ордене Кастуся Калиновского.И еще к вопросу о памяти. Телефонный звонок в редакцию был тревожным, требовательным и каким-то до боли щемящим. Звонивший хочет в белорусской столице в день памяти Кастуся Калиновского прийти с цветами к месту, которое хоть как-то связано с именем национального героя. Такое место он нашел - кинотеатр "Вильнюс" на улице Калиновского, 55. Но на стене, где была доска с надписью "Эта улица названа в честь…", зияли только четыре отверстия. Доски нет!Ситуацию прокомментировала директор кинотеатра Светлана Браславская: "Доска? В одну из ночей 1998 года она исчезла. По нашему заявлению ее поисками занимались сотрудники Первомайского РОВДа. Но тщетно".Вопрос телефонного собеседника, к сожалению, пока остался без ответа. Да и ответит ли кто-нибудь на него? Поэтому остается только напомнить, что память - вещь очень жестокая…Белорусская Деловая Газета, 21.03.04. www.bdg.by