
Шыльда ўпотай адноўлена.
02.02.06, Менск, Вільня.
Кожны год, 2 лютага, ПРАВЫ АЛЬЯНС традыцыйна адзначае дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага. У 2006 годзе "альянсаўцы" сабраліся ў 2 месцах - на вул. Каліноўскага ў Менску й на пляцу Лукішкі ў Вільні.
18:00 МЕНСК. Неверагоднаму сюрпрызу былі ўзрадаваныя "альянсаўцы" Менска, калі на сьцяне кінатэатра "Вільнюс" імі нечакана была выяўлена адноўленая дошка з барэльефам Кастусю Каліноўскаму. Амаль два гады ПРАВЫ АЛЬЯНС дамагаўся аднаўленьня скрадзенай дошкі нацыянальнаму герою, і вось справа завершана!
Надпіс на дошцы: "ВУЛІЦА НАЗВАНА Ў ГОНАР КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА (1838-1864), БЕЛАРУСКАГА РЭВАЛЮЦЫЯНЕРА-ДЭМАКРАТА, КІРАЎНІКА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВАЛЕНЧАГА ПАЎСТАНЬНЯ 1863-1864 ГГ. СУПРАЦЬ САМАДЗЯРЖАЎЯ У БЕЛАРУСІ І ЛІТВЕ"

18:00 ВІЛЬНЯ. На Лукішкінскім пляцы менскія і віленскія "альянсаўцы" памаліліся й ўсклалі кветкі да памятнага крыжа, у месцы, дзе быў павешаны Кастусь Каліноўскі.


Спасылка на ПРАВЫ АЛЬЯНС абавязковая, інфармацыю можна удакладніць па тэл. 8 029
504-26-19