
Употай адноўленая шыльда, употай зьнята!
08.02.06, Менск
8 лютага а 10-й гадзіне ганаровая шыльда Кастусю Каліноўскаму была зьнята. Чатыры чалавекі, што здымалі шыльду, былі ў спэцвопратцы ЖРЭА і 3 чалавека ў цывільным. Нагадаем, што шыльда Кастусю Каліноўскаму была такім жа чынам таемна ўсталявана некалькі дзён таму. Як аб усталяваньні, так і аб зьняцьці шыльды не было паведамлена грамадзкасьці і "альянсаўцам", якія афіцыйна дамагаліся аднаўленьня шыльды.
- Нам стала вядома, што шыльда зьнята на час рамонта кінатэатра "Вільнюс". Зараз шыльда захоўваецца ў ЖРЭА па вуліцы Каліноўскага 55, - кажа каардынатар ПА Юрый Карэтнікаў.
Фотаздымкі шыльды і акцыя 2 лютага ў Менску і Вільні >>>
Храналёгію справы па аднаўленьню шыльды Каліноўскаму можна прасачыць тут>>>
Спасылка на ПРАВЫ АЛЬЯНС абавязковая, інфармацыю можна удакладніць па тэл. 8 029
504-26-19