ПРАВЫ АЛЬЯНС

Заява.

7 верасня 2004г. адбылося выступленне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка, у якім ен абвесціў аб правядзенні сумесна з выбарамі ў парламент рэферэндума па пытанню змянення Канстытуцыі РБ і атрымання прэзідэнтам магчымасці займаць пасаду больш за два тэрміны.

За апошняе дзесяцігоддзе Беларусь змагла сцвердзіцца як суверэнная дзяржава са сваей канстытуцыяй і органамі ўлады. Таму мы, "Правы Альянс", лічым небяспечнымі і шкоднымі маючыя адбыцца змены ў асноўным законе дзяржавы, якія былі агучаныя прэзідэнтам. Бо пытанне, вынесенае на рэферэндум, парушае выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дазваляе адной асобе займаць прэзідэнцкую пасаду на працягу неабмежаванага тэрміну, што спрыяе ўсталяванню аўтарытарнай улады, шкодзіць іміджу краіны і змяньшае яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.

Правы Альянс заклікае грамадзян Беларусі прыняць удзел у рэферэндуме і праявіць грамадскую пазіцыю, выказаўшыся супраць унясення змяненняў у канстытуцыю.

08.09.04, ЦРПА


Вынікі рэферэндума і выбараў у Палату прадстаўнікоў нацыянальнага схода 17 кастрычніка 2004г.

17 кастрычніка прадстаўнікі "Правага альянса" бралі ўдзел у рэферэндуме і выбарах у якасці назіральнікаў. Таксасма ПА на выбарах ў Палату прадстаўнікоў вылучыў і падтрымліваў сваіх кандыдатаў.

Правядзенне перадвыбарчай кампаніі паказала, што для зняцця кандыдата патрэбна толькі жаданне. Падчас правядзення выбараў на выбарчых участках г. Менска назіральнікі ПА зафіксавалі шэраг парушэнняў - галасавалі памерлыя, расейцы, неадпаведныя спісы выбаршчыкаў і г.д. Пры падліке галасоў назіральнікі альбо былі не дапушчаны, альбо пратакол падліка галасоў не быў прадстаўлены назіральнікам. Цікавым і сумным стаў той факт, што на адным з участкаў яўка саставіла болей 100%...

Каторы год на выбарах у нашай краіне працуе простая і вывераная схема фальсіфікацый. Падманваюць народ не толькі кіраўнікі і чыноўнікі, але і звычайныя людзі, сваімі дзеяннямі альбо бяздзейнасцю. Адказнасць за правядзенне фальсіфікацый ляжыць на сотнях тысяч прадстаўнікоў выбарчых камісій і інш. органаў, забяспечваўшых правядзенне выбараў за апошнія годы. Гэтыя людзі, будучы выкарыстаныя, альбо па свайму жаданню нясуць вялікі грэх перад сваім Народам. Застаецца пытаннем, ці ведае пра фальсіфікацыі вышэйшае кіраўніцтва краіны?

Такім чынам, ПА зрабіў для сябе наступныя вынікі:

1. Вынікі рэферэндума і выбараў 17.10.04г. не з'яўляюцца аб'ектыўнымі.

2. Сёння ў краіне голас Народа не ўлічваецца.

3. Выбары маюць паказны характар, бо вынікі перадвырашаны.

4. Фальсіфікацыі носяць татальны характар.

5. Механізм фальсіфікацый наладжаны. У "крадзяжы галасоў" павінны сотні тысяч грамадзян.

6. Рэферэндум і выбары 17.10.04г. паставілі пад сумнеў дэмакратычнасць правядзення усіх папярэдніх і будучых выбараў у Беларусі.