05.11.04

Адбылася творчая сустрэча вядомага мастака, майстра перфомансу Алеся Пушкіна з актывам арганізацыі "Правы альянс".

Пад час гэтай сустрэчы Сп. Алесь распавёў пра сваю мастацкую дзейнасць, закрануў праблемы грамадска-палітычнага жыцця ў Беларусі, падзяліўся сваімі думкамі і поглядамі, якія на 90% супалі з прынцыпамі, закладзенымі ў аснову дзейнасці нашай арганізацыі.

Вельмі цікавай была інфармацыя пра амаль забытую постаць нацыянальнага руху, "беларускага Робін Гуда" - Юрку Моніча, які змагаўся супраць бальшавіцкай улады на Міншчыне ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. Магчыма некалі пра гэту яскравую асобу з цікавым і адначасова трагічным шляхам здымуць мастацкі трылер ня горшы за галівудскі, і будзе час, калі набудзе шырокую народную вядомасць.

На прыканцы сустрэчы Сп. Алесь падараваў арганізацыі СD з сваімі самымі вядомымі перфомансамі. ПА прапануе наведаць сайт Алеся Пушкіна www.pushkin.by