25.03.04,
вул.Каліноўскага, Менск.
У
чацвер вечарам 30 сябраў "Правага Альянсу" з памятнай
шыльдай, белымі і чырвонымі кветкамі ў руках прайшліся шэсцем
па вуліцы Каліноўскага.
А 19 гадзіне, па прыбыццю да кінатэатра "Вільнюс",
сябры "Правага Альянсу" былі адразу ж акружаны супрацоўнікамі
АМАПу і людзмі ў цывільным.
Адзін
чалавек у цывільнай вопратке, прадставіўшысь паўкоўнікам Найдзенка,
першым намеснікам начальніка ГУУС, запатрабаваў разыйсціся
і, не паведаміўшы на якой падставе, канфіскаваў памятную шыльду,
якая была запакавана і знаходзілася ў руках аднаго з сябраў
ПА. Гэты чалавек адмовіўся скласці пратакол канфіскацыі прыватнай
уласнасці і, разам з астатнімі, знікнуў у міліцэйскім аўтобусе
№ КI 6218.
Да
здзіўлення ўсіх прысутных, пэўна і сяржантаў з АМАПу, паўкоўнік
Найдзенка нават ня ведаў, хто такі Кастусь Каліноўскі. Кіраўніцтву
МУС трэба звярнуць увагу на кампетэнцыю і адукаванасць сваіх
начальнікаў.
А
19:30 сябры "Правага Альянсу" правялі плануемую
акцыю па ўшанаванню памяці К. Каліноўскага. Да сцяны кінатэатра
(на вышыні 3 метраў), на месцы зніклай шыльды, быў прымацаваны
букет кветак з стужкай нацыянальных колераў. З цікавасцю,
за акцыяй назіралі мясцовыя жыхары, афіцэры і курсанты блізу
размешчанай Ваеннай Акадэміі. На акцыі прысутнічалі журналісты.
Да
прысутных звярнуўся Старшыня ПА Ю. Карэтнікаў:
"Шаноўнае спадарства, паважаныя грамадзяне! Сёння, 25
сакавіка, у нацыянальнае свята беларускага народу Дзень Волі,
мы ўшаноўваем памяць правадыра вызваленчага паўстання, патрыёта-рэвалюцыянера,
нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага, што загінуў
за Бацькаўшчыну, як і тысячы ягоных ваяроў.
Зараз споўнілася 140 год з тае даты, калі на плошчы Лукішкі
ў Вільні расійскімі ўладамі быў пакараны смерцю наш вялікі
патрыёт. Але справа Каліноўскага не змарнела і не загінула.
Тыя ідэалы, за якія змагаліся паўстанцы Яські Гаспадара спраўдзіліся
ў абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі.
Добра, што ў сённяшняй сталіцы Беларусі існуе вуліца ў гонар
нацыянальнага героя, але той факт, што ўжо больш за 5 год
прайшло з часу знікнення памятнай шыльды, прымушае нашу арганізацыю
"Правы Альянс" прыцягнуць увагу грамадскасці да
гэтага пытання.
Сёння мы хацелі ушанаваць памяць герояў паўстання і ўсталяваць
часовую шыльду (копія з арыгінала, выканана народным мастаком
Беларусі А. Марачкіным) на месца зніклай, але супрацоўнікі
менскага АМАПу, парушаючы заканадаўства канфіскавалі памятную
дошку. Зараз яны скралі наш памятны знак, але яны не могуць
скрасці памяць пра нацыянальнага героя, якая жыве ў нашых
сэрцах!
Мы і надалей будзем дамагацца аднаўлення памятнага знака і
патрабаваць ад улады Рэспублікі ўсталявання велічнага помніка
нашаму нацыянальнуму герою.
Наша справа правая! Жыве Беларусь!"
PS:
Вартаўніку кінатэатра "Вільнюс". Калі Вам не падабаюцца
маладыя патрыёты, то ня трэба брудна лаяцца, але трэба было
проста выконваць сваю непасрэдную задачу - пільнаваць злодзеяў,
што скралі дзяржаўную уласнасць - шыльду. Вы, як вартаўнік,
выклікаеце з нашага боку пэўны недавер - міліцыю выклікаць
трэба не тады, калі аднаўляюць, а калі крадуць. Таму, калі
шыльда зноўку будзе вісець, запамятайце пра спакойны сон на
працоўным месцы.
фотакаментар
артыкулы
ў СМІ