Мы дабраліся да Мінгарвыканкама

Другога красавіка, па патрабаванню сябраў ПА, міліцыянты былі вымушаныя вярнуць памятную шыльду прысвечаную асобе Кастуся Каліноўскага, якую яны незаконна прысвоілі пад час акцыі 25 сакавіка.

Але, на жаль, пытанне з абазначэннем шыльдай вуліцы, названай у гонар беларускага патрыёта ў мікрараёне "Зялёны Луг", павісла ў паветры. Таму 8-га красавіка пяцёра сябраў ПА звярнуліся ў Мінгарвыканкам з афіцыйным запытам, у якім фігуравала адно толькі пытанне - ці збіраюцца гарадскія ўлады аднаўляць памятную шыльду на кінатэатры "Вільнюс", скрадзеную яшчэ ў 1998 годзе. Ліст быў зарэгістраваны, адказ на яго будзе адасланы 13 траўня.

Сябры аргкамітэту ў любым выпадку будуць прыцягваць увагу грамадскасці да развіцця гэтых падзеяў і дамагацца ад ўладаў Менска ўшанавання памяці нашага агульнага героя - Кастуся Каліноўскага.