17-20.04.04, Кіеў, Украіна.

Cкарыстаўшы магчымасць працяглых выходных, кіраўніцтва аргкамітэта на чале з Старшынёю ПА Юрасём Карэтнікавым, наведала сталіцу Украіны г. Кіеў. Мэтай дадзенага візіту было наладжванне сяброўскіх кантактаў і сувязей з украінскімі правымі рухамі і арганізацыямі.

Непасрэдна былі наладжаны кантакты з прадстаўнікамі штабу Віктара Юшчанкi "Наша Украіна". В. Юшчанка з'яўляецца найбольш рэальным прэтэндэнтам на крэсла прэзідэнта Украіны. Сённяшні рэйтынг самага папулярнага ўкраінскага палітыка складае 35%, што перавышае агульны рэйтынг усіх іншых праўладных кандыдатаў.

Вельмі цёплая і плённая сустрэча прадстаўніцтва ПА адбылася з кіраўніцтвам усеўкраінскай моладзевай грамадскай арганізацыі "Моладзевы нацыяналістычны кангрэс". Падчас сустрэчы было дамоўлена аб абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве па шэрагу моладзевых праектаў і ініцыятываў.

На здымку з лева на права: сябра ЦР ПА Зміцер Лымар; старшыня ПА Юрась Карэтнікаў, сябра ЦР ПА Юрась Меляшкевіч; галава сакратарыяту МНК Яраслаў Іляш, першы галава МНК Віктар Рог.

- На прыкладзе Украіны, - зазначыў Юрась Карэтнікаў, - мы пабачылі, як мусяць рэалізоўвацца і працаваць дзяржаўныя праграмы па абароне, захаванню, развіццю і папулярызацыі нацыянальнай мовы, культуры, традыцый і гісторыі. Там амаль не існуюць рознагалоссяў між уладай і апазіцыяй на конт гэтых пытанняў. Украінская палітычная эліта разумее неабходнасць дзяржаўнага будаўніцтва на ўласна нацыянальнай глебе. Бо толькі тая дзяржава мае перспектывы ў будучым, якая абапіраецца на свой нацыянальна-гістарычны вопыт і культурныя здабыткі.

фотакаментар

www.ukrnationalism.org - сайт МНК

www.razum.org.ua - сайт блока НАША УКРАІНА