01.07.04,
Варшава, Польшча.


У
першых лічбах ліпеня старшыня ПА Ю. Карэтнікаў з кароткім
візітам наведаў Варшаву. Мэтаю дадзенага візіту было наладжванне
кантактаў і сувязей паміж беларускімі і польскімі правымі
моладзевымі арганізацыямі. Пры дапамозе варшаўскіх прыхільнікаў
ПА, выхадцаў з Беларусі, была наладжана сустрэча з старшынёй
права-кансерватыўнай моладзевай арганізацыі "Centrum"
Міхалам Манькоўскім.

Падчас
сустрэчы лідэраў была абмеркавана палітычная сітуацыя ў Беларусі
і Польшчы і перспектывы ўдзелу Беларусі ў агульнанаеўрапейскіх
інтэграцыйных працэсах. Згодна праграмных дакумантаў арганізацыя
"Centrum" выступае за паступовае ўваходжанне РБ
у Еўрасаюз, а таксама за шырокае супрацоўніцтва паміж нашымі
дзяржавамі. Юрась Карэтнікаў і Міхал Манькоўскі дамовіліся
аб шчырым супрацоўніцтве паміж арганізацыямі і пагадзіліся
ў бліжэйшы час акрэсліць агульную стратэгію супрацы.
www.centrum.org.pl
- cайт "Сentrum"
www.mg.centrum.org.pl
- сайт "Mloda Generacja Centrum"