21-23.11.04, Кіеў, Украіна.

Юшчанка - прэзідэнт.

Стабільнасць Беларусі ў пэўнай ступені залежыць ад стабільнасці ў краінах, якія нас акружаюць. Мы жадаем бачыць Украіну дэмакратычнай і прагрэсіўнай дзяржавай, надзейным сябрам і шчырым партнёрам у будучых эканамічна-палітычных працэсах. Мы жадаем, каб гэтаю краіну узначальваў не бандыт, а шчыры чалавек. Гэта магчыма толькі пры прыходзе да ўлады народных дэмакратычных сілаў Віктара Юшчанкі.

"Правы альянс" не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Украіны і паважае выбар кожнага грамадзяніна гэтае рэспублікі. Але мы выказваем сваю маральную падтрымку тым украінцам, хто не жадае рабіць крок назад - тым, хто абірае свабоду, незалежную моцную дзяржаву, хто галасуе за Юшчанку.

Сябры ПА правялі тры дні на вуліцах рэвалюцыйнага Кіева. Людзі не баяцца, людзі асэнсоўваюць важкасць кожнай хвіліны і бароняць сваю перамогу. Мы бачылі дзясяткі тысячаў пратэстуючых, ніводнага міліцыянта, і поўны парадак і дысцыпліну на вуліцах. Грамадзяне прыносяць ежу і цёплае адзенне тым, хто начуюе ў намётах. Жоўтыя стужкі на вопратцы аб'ядноўваюць зусім непадобных адзін на аднаго людзей. Украінцы - годная нацыя, бо паважае і бароніць сябе.

Вялікае дзякуй усім украінцам, хто нас падтрымліваў і дапамагаў. Мы запомнім вашу павагу да нас і гасціннасць. З такімі годнымі людзьмі Украіна мае будучыню.

Перавыбары на Украіне прызначаны на 26 снежня.

Фотакаментар

Відэакаментар

Сайт руха "ПОРА" - www.pora.org.ua