30.05.04.
Патруляванне
ў мемарыяле "Курапаты".

30
траўня арганізацыя "Правы Альянс" наладзіла патруляванне
ў мемарыяле "Курапаты" з мэтаю забеспячэння грамадскага
правапарадку і пажарнай бяспекі. Нагадаем, што ва ўрочышчы
Курапаты з 1937 па 1941 г. органамі НКВД было расстраляна
да 200 тыс. беларускіх грамадзянаў. Рашэннем Савета Міністраў
БССР ад 18 студзеня 1989 г. пастаноўлена пабудаваць на гэтым
месцы мемарыял - далей гэтага рашэння справа не дайшла.
Падчас
патруля было спынена некалькі спробаў правесці "адпачынак"
на могілках бязвінна загінуўшых у часы сталінскіх рэпрэсій.
Арганізацыя і на далей будзе рабіць высілкі па забеспячэнню
правапарадку і інфармаванню насельніцтва пра значэнне месца
"Курапаты".
фотакаментар