06.07.05, Менск.

Пераможная эстафета. 6 ліпеня адбылася чарговая канферэнцыя па выбарах дэлегатаў на Нацыянальны сход дэмсілаў. У гэты дзень сабралася грамада Заводзкага раёну Менска. Шляхам галасаваньня зь пяці прэтэндэнтаў, удзельнікі канферэнцыі выказалі сваю падтрымку аднаму з кіраўнікоў Альянса сп. Лымару Дзмітрыю і прадстаўніцы Партыі БНФ Валянціне Трыгубовіч.