08.05.05,
Менск, Вайсковыя могілкі.
У гадавіну капітуляцыі Германіі прадстаўнікі ПА былі запрошаны былымі сябрамі Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў на ўшанаванне памяці змагароў з фашызмам. Цэрымонія адбылася на вайсковых могілках г. Менска, былі ўскладзены кветкі да помнікаў партызанам і жаўнерам, а таксама да магілы Янкі Купалы, жыццё якога таксама трагічна абарвалося ў гады вайны.
З ДНЁМ ПЕРАМОГІ!
8 траўня адзначаецца вялікая падзея ў жыцці шматлікіх нацый - перамога над нацыскай Германіяй. Гэтая перамога вызваліла свет ад адной з крывавых ідэалогіяў - нацызму. Беларусь панесла самыя страшэнныя страты ў гэтай, нам не патрэбнай вайне. На жаль, сёння, як і ў часы СССР, падзеі мінулай вайны падаюцца аднабакова, толькі ў чорных і белых фарбах. За ўсе 60 год прапаганда зрабіла ўсё, каб гісторыя вайны ўспрымалася так, як яе ўспрымаюць большасць насельніцтва сёння. Тэма вайны ў Беларусі вельмі палітызавана, таму яшчэ не хутка мы зможам даведацца ўсю праўду аб Другой сусветнай вайне і зрабіць з гэтых падзей патрэбныя высновы.
Але адзін з галоўных трагічных вынікаў вайны і перамогі відавочны і сёння - беларусы былі ўцягнуты, як разменны народ, у гэту страшэнную вайну-змову двух таталітарных лідэраў - Гітлера, які вайну распачаў, і Сталіна, які адчыніў шлях гэтай крывавай вайне. Беларусы былі кінуты на алтар вайны, апынуўшыся паміж нацыстамі і камуністамі, таму гэтае свята сімвалізуе перамогу жыццёвых сіл беларускага народа, які перажыў ганебныя перыяды нацызму і камунізму.
Беларусь у барацьбе панесла самыя вялікія страты: краіна ляжала ў руінах, 30% насельніцтва ляжала ў зямлі. Краіны-пераможцы атрымлівалі ад Сталіна кампенсацыі і новыя тэрыторыі (Расея атрымала - Калінінград, Курылы, Украіна - Крым, Летува - Вільню, значна ўзбуйнілася Польшча і інш. краіны). Беларусь ня толькі не атрымала тэрытарыяльных кампенсацый, але і была пазбаўлена сваіх дзяржаўных тэрыторый - Сталін падараваў Беласток Польшчы, а Вільню Летуве. Гэта быў плявок у тых, хто сваёй крывёй вызваляў Беларусь. Шанаваць Сталіна, камунізм і СССР - гэта тое самае, што шанаваць Гітлера, нацызм і Трэці райх. Вось чаму Правы Альянс не адзначае Дзень перамогі 9 траўня ў дэманстрацыі людзей, нясучых партрэты Сталіна савіх ў руках.
Мы схіляем галовы перад усімі тымі патрыётамі, хто змагаўся за Беларусь у часы Другой сусветнай вайны.
