08.09.05, Менск.

8-га верасьня 1514-га года адбылася славутая бітва пад Воршай, дзе нашыя продкі пад кіраўніцтвам найвышэйшага гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага разьбілі амаль статысячнае войска маскоўскага цара. Бітва пад Воршай зьяўляецца адной з самых буйных бітваў сярэднявечча. 8-га верасьня 1514-га года нашы продкі ў змаганьні адстаялі права беларусаў на сваю Дзяржаву, таму гэты дзень аб'яўлены Днём Беларускай Вайсковай Славы.

Салют. Верхні горад.

У гэты дзень ў Менску, Магілёве, Горадні, Бярэсьці, Бабруйску, Барысаве, Рэчыцы, Іўе арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС правяла акцыю flashmob. У кожным горадзе а 19-й гадзіне двое хлапцоў (апранутых у белыя кашулі) і дзяўчына (у чырвоным строі) усклалі белыя і чырвоныя кветкі да местаў, зьвязаных зь імёнамі славутых сыноў Бацькаўшчыны, якія праз усё сваё жыцьцё пранесьлі ідэю незалежнасьці Беларусі.

У Менску кветкі адначасова былі ўскладзены да помнікаў песьнярам Якубу Коласу, Янке Купале, Максіму Багдановічу, мастаку Язэпу Драздовічу, да магілаў пісьменьніка Васіля Быкава і міністра адукацыі БНР Вацлава Іваноўскага, да шыльды Кастуся Каліноўскага. У Барысаве кветкі былі ўскладзены да помніка князю Барысу.

Раніцай было раздадзена некалькі тысячаў віньшавальных улётак з запрашэньнем прыйсьці на сьвяточны салют. Калі ратушны гадзіньнік "прабіў" 21 гадзіну, у двух месцах цэнтра Менска ў неба ўзьляцелі агні салюта.

Маладая арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС пераймае паходню змаганьня за сьветлыя ідэалы Дзяржавы і Нацыі і віньшуе ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь з Днём Беларускай Вайскавай Славы. Жыве Беларусь!

Флэшмоб. Пляц Якуба Коласа.

Флэшмоб. Пляц Якуба Коласа.

Флэшмоб. Кальварыя.

Флэшмоб. Кальварыя. Магіла міністра БНР Вацлава Іваноўскага.

Флэшмоб. Помнік Максіму Багдановічу каля Тэатра опэры і балета.

Флэшмоб. Салют. Верхні горад.

Флэшмоб. Салют. Пр. Францішка Скарыны.