14.05.05, Менск, рака Свіслач.

Арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС адзначыла гадавіну рэферэндума 1995 г. воднай акцыяй. На неканстутуцыйным рэферэндуме 14 траўня 1995 была скасавана беларуская нацыянальная сімволіка і яшчэ адной дзяржаўнай мовай стала расейская. План акцыі быў наступны: арэндаваць некалькі экіпажаў лодак і катамаранаў і з нацыянальнымі і арганізацыйнымі сцягамі прайсціся водным парадам па рэчцы Свіслач. Усё прайшло па плану. На працягу гадзіны дзевяць экіпажаў знаходзіліся ў розных частках акваторыі Свіслачы. Гэтай акцыяй мы прыцягваем увагу грамадскасці да праблематыкі дзяржаўнай сімволікі ў РБ, а таксама падымаем настрой гараджанам колерамі прыгожага беларускага сцяга. Відавочцамі акцыі сталі таксама некалькі сотняў беларускіх дзетак, якія наведвалі востраў Слёз.

Па сканчэнню арэнднай платы ўсе удзельнікі накіраваліся па сваіх справах. Ніхто ня быў затрыманы. Акцыя праводзілася сумесна з іншымі моладзевымі арганізацыямі ("Вока", "Вольная Беларусь", "Моладзь БНФ").