22.06.05, Менск.

Юрый Карэтнікаў - дэлегат ад жыхароў Маскоўскага раёну Менску.

22 чэрвеня адбыўся раённы сход Маскоўскага раёна г. Менска па вылучэньню дэлегатаў на Нацыянальны сход дэмсілаў. У сходзе прынялі ўдзел каля 80 грамадзянаў раёна, у тым ліку і прадстаўнікі ПА, але зарэгістравалася і брала ўдзел у галасаванні толькі 57 чалавек. У выніку галасаваньня ад жыхароў Маскоўскага раёна было вылучана на Нацыянальны сход два дэлегаты - сп. Карэтнікаў (старшыня Правага альянсу) - 38 галасоў і сп. Міхноў (старшыня Койданаўскае рады ПБНФ). Дзякуем усім тым, хто падтрымаў нашага кандыдата.