29.10.05,
Менск.
Дзяды - дзень памінаньня продкаў
29 кастрычніка “Правы альянс” сумесна з моладзю БНФ адзначылі Дзяды акцыяй у Ваньковічавым Лесе (парку Чалюскінцаў у Менску). А 19 гадзіне блізу 25 чалавек прайшлі праз парк да памятнага крыжа. Крыж усталяваны на месцы масавых расстрэлаў бязьвінных людзей, якія бальшавікі чынілі тут у 20-30-я гады ХХ ст. Ля помніку маладыя людзі паклалі белыя й чырвоныя кветкі, а на зямлі запалілі некалькі дзясяткаў сьвечак у форме крыжа.