01-02.10.05,
Менск, ПК "МАЗ".

Кангрэс дэмакратычных сіл
1-2 кастрычніка ў Менску адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл, на які быў абраны АДЗІНЫ кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад аб'яднаных дэмсілаў АЛЯКСАНДАР МІЛІНКЕВІЧ!
ПРЭС РЭЛІЗ Арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС прымала актыўны ўдзел у абласных і раённых сходах у рамках Кангрэса дэмакратычных сіл.
Ад ПРАВАГА АЛЬЯНСУ на Кангрэс дэмакратычных сіл, які праходзіць у Менску 1-2 кастрычніка 2005 г., на раённых сходах шляхам галасаваньня вылучана 5 дэлегатаў. Тры дэлегаты прадстаўляюць палітычны актыў Маскоўскага, Заводскага, Фрунзенскага раёнаў г. Менска, чацьверты дэлегат вылучаны ад Слаўгарадскага раёну і пяты дэлегат вылучаны па квоце для грамадскіх аб'яднаньняў. Прадстаўнікі ПА забясьпечвалі ахову і тэхнічную падтрымку КДС. Старшыня ПА меў слова да дэлегатаў кангрэсу.
Актывам ПА 3-га чэрвеня 2005 г. было прынята рашэньне аб падтрымцы кандыдатуры Аляксандра Мілінкевіча. Правы альянс вітае выбар кангэсу і спадзяецца, што перамога А. Мілінкевіча стане пачаткам сапраўднай кансалідацыі ўсіх дэмакратычных сілаў на карысьць незалежнай дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь.

АХОВА 1-2 кастрычніка арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС забясьпечвала ахову парадку КДС. Кіраўніцтва арганізацыі дзякуе 65 прадстаўнікам ПА і 27 памочнікам зь іньшых беларускіх арганізацый за бескарысную і адданую працу. Няхай платай нам будзе грамадзянскае падзяка.

ВЫСТУП Да удзельнікаў і гасьцей кангpэсу зьвярнуўся з прамовай старшыня ПА Юрый Карэтнікаў, у якой закрануў найактуальнейшую для беларусаў праблематыку - паступовае выміраньне нацыі. Падчас прамовы адзінаму кандыдату быў прэзентаваны сымбалічны падарунак. Тэкст+Фота>>>