03.06.05, Менск.

АЛЬЯНС падтрымаў МІЛІНКЕВІЧА.

3 чэрвеня 2005 года ў Менску адбылася сустрэча актывістаў арганізацыі ПРАВЫ АЛЬЯНС з АЛЯКСАНДРАМ МІЛІНКЕВІЧАМ , прэтэндэнтам на ролю адзінага кандыдата ад аб'яднаных дэмакратычных сілаў на выбары прэзідэнта РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 2006 года.

Сустрэча праходзіла ў фармаце пытанне - адказ, АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ вычарпальна адказваў на любыя пытанні прысутных. У сустрэчы прымала ўдзел вялікая колькасць моладзі.

Паводле вынікаў сутрэчы, шляхам галасавання, было прынята рашэнне аб падтрымцы арганізацыяй ПРАВЫ АЛЬЯНС кандыдатуры АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА пры вылучэнні на ролю адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. ПРАВЫ АЛЬЯНС будзе весці інфармацыйную і арганізацыйную падтрымку вылучэння АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА, прапанаваць і галасаваць за дэлегатаў на раённых сходах.

Арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС звяртаецца да моладзі і грамадскіх аб'яднанняў з заклікам далучацца да падтрымкі кандыдатуры АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА.