05.10.05, Менск.

НАРОДНАЯ ВОЛЯ

Актывісты ПА узяліся за распаўсюд газэты "Народная воля", плянуецца раздаваць каля 5 000 асобнікаў штодня бясплатна. Нагадаем, што ад 1 кастрычніка ўсе падразьдзяленьні “Белсаюздруку” і друкарня “Чырвоная зорка” ў аднабаковым парадку датэрмінова скасавалі дамовы зь незалежнай газэтай “Народная Воля” на распаўсюд і друкаваньне ў Беларусі. Ад 3 кастрычніка газэта друкуецца ў Смаленску.