14.06.05,
Менск.
ПА лічыць перайменаванне цэнтральных праспектаў Скарыны і Машэрава сталіцы памылковым рашэннем. Гэтае рашэнне парушае сталічныя трыдыцыі, не мае пад сабой ніякіх падстаў і тлумачэння, з'яўляецца эканамічна стратным, стварае безліч праблем арганізацыям, жыхарам, гасцям і прынята не па ўсталяванаму парадку. Таму ПРАВЫ АЛЬЯНС увайшоў у Каардынацыйную раду па вяртанню назоваў праспетаў Скарыны і Машэрава і актыўна ўдзельнічае ў правадзімых акцыях. Прапанова ад ПА - вярнуць назву станцыі метро пл. Незалежнасці замест пл. Леніна.

14 чэрвеня арганізацыя ПРАВЫ АЛЬЯНС арганізавала шэсце ўздоўж праспекта Скарыны ад пл. Я. Коласа да пл. Кастрычніцкай. Хлопцы неслі партрэты Францішка Скарыны, пратэстуючы супраць незаконнага перайменавання праспектаў сталіцы. Праваахоўныя органы спрабавалі перашкодзіць удзельнікам акцыі, затрымоўвалі ўдзельнікаў. У акцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі іншых моладзевых арганізацый.