06.05.05 Менск, Акрэсціна, Ізалятар часовага затрымання.
Каля 50 чалавек сустракалі ўвечары 6 траўня ля спэцпрымальніку - размеркавальніку ГУУС Менгарвыканкаму вызваленых украінскіх і беларускіх палітычных вязняў , якіх затрымалі ў Менску падчас Чарнобыльскага шляху 26 красавіка.
Сустракаць сядзельцаў прыйшлі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і аб'яднаньняў. Прысутнічала сябры Правага альянса. Украінскіх палітвязнеў павезлі ў консульскім аўтамабілі на мяжу.




05.05.05 Менск, Акрэсціна, Ізалятар часовага затрымання.
Быў вызвалены першы Украінскі палітвязень. Сябры ПА віталі яго вызваленне пад мурамі ізалятара.
04.05.05 Менск, Акрэсціна, Ізалятар часовага затрымання.
Сябры ПА разам са старшынёй Ю. Карэтнікавым сустракалі палітвязняў, якіх маглі адпусціць сёння, але гэтага не адбылося. Быў перададзены ліст падтрымкі зняволеным ад імя ПА амбасадару Украіны.
02.05.05 Менск, Акрэсціна, Ізалятар часовага затрымання.
Ноччу на сценах ізалятара з'явіліся надпісы "Свабоду украінцам!"
01.05.05
Менск, Акрэсціна, Ізалятар часовага затрымання.
Дзень салідарнасці. У гэты дзень офіс альянсаўцаў быў пусты, сябры пайшлі выказаць падтрымку палітзняволеным украінскім сябрам. Пад сценамі ізалятара сябры гучна крычалі словы, "Слава Украіне!", "Жыве Беларусь!". Пасля першых крычалак з-за кратаў нам адказалі "Слава!" і запыталіся на ўкраінскай мове адкуль мы. Потым адказы з той камеры абарваліся. Палітвязень з адной беларускай арганізацыі, якога пасадзілі сёння, крыкнуў, што ўкраінцы сядзяць паверхам ніжэй і міліцыянты не дазваляюць ім размаўляць.
"Усё, што мы можам зараз зрабіць, гэта сагрэць словам сэрцы маладых патрыётаў Украіны. Сёння вялікае свята, таму мы жадаем, каб у гэты дзень яны адчулі падтрымку блізкіх па духу і поглядам беларускіх патрыётаў. Нас аб'ядноўвае любоў да сваіх краінаў - і гэтага дастаткова, каб называцца сябрамі." - сказаў Старшыня ПА Юрый Карэтнікаў.


30.04.05 Падтрымка.
Сёння Сябра Цэнтральнай рады Правага Альянса Зміцер Лымар, паспрабаваў перадаць ваду і ліст падтрымкі зняволеным украінскім сябрам, якія заявілі аб галадоўцы. Супрацоўнікі ізалятара паведамілі, што гэта стане магчымым толькі 3 траўня.
