04.06.05, Жодзіна.

Старшыня ПА Юрый Карэтнікаў наведаў галадаючых хлапцоў у Жодзіна. У галадоўцы ўдзельнічае дзесяць чалавек - кіраўнік МГ ў Жодзіна Зьміцер Чарткоў, актывіст дэмакратычнага руху Вінаградаў Алесь, сустаршыня МФ Зьміцер Дашкевіч, намесьнік сустаршыні МФ Валера Мацкевіч, актывісты МФ Артур Фінькевіч, Кірыл Шымановіч, Ваўкавец Яўген, Ігар Шчэкарэвіч і непаўнагадовыя Настасься Палажанка і Антаніна Вежнявец. Па стану здароўя спынілі галадоўку П. Карэнюх, С. Мурашка, С. Марчык, М. Кандрашоў. Нагадаем, што галадоўка выклікана адлічэннем з ВНУ па палітычных поглядах С. Савіча з Акадэміі МУС РБ, П. Красоўскага з БДПУ імя М. Танка, А. Смольскі з Менскай Сувораўскай вучэльні, С. Мурашка з Жодзінскага палітэхнічнага тэхнікуму.