06.12.04

Адбылася сустрэча вядомага беларускага гурта "Тэзаўрус" і сябрaў арганізацыі "Правы альянс". Нагадаем, што ў падмурку ПА стаяць прынцыпы, па якім мы будзем намагацца папулярызацыі й распаўсюджаньня беларускай мовы й культуры. Гурт "Тэзаўрус" сваёй творчасьцю таксама робіць гэта.

Крышачку з гісторыі гурта:
"Сваю гісторыю гурт пачынае яшчэ з 1997 года, тады ён называўся "Армагедон". І адразу стаў заўсёднікам сталічных клюбных канцэртаў у "Акварыюме", "Сафары", "Раll Маll', "4 апельсінах", "Алькатрасе" ды іншых, пасля чаго трапляе ў поле зроку беларускіх радыёстанцыяу "Мір", "Першы нацыянальны канал Беларускага Радыё", "Сталіца", выступае з сольнымі канцэртамі ў Польшчы, Расеі, Беларусі.

Прайшоўшы вялікі шлях, зьмяніўшы склад і якасьць на больш лепшую, ў 2003 годзе "Армагедон" запісвае свой першы альбом пад назвай "Аднова тэзаўруса", а потым і зьмянілася назва гурта, на існуючую "Тэзаўрус", як ёмістае ўвасабленьне ўсяго духовага скарбу ўключна з верай, мовай, гістарычнай памяцьцю, пераемнасьцю этнічных традыцыяў у самых авангардных памкненьнях.
Чаму менавіта "Тезаўрус"?
Падчас працы над сваім дэбютным альбомам хлопцы спанатрылі ў водгуках прэсы пра сябе ёмістае выказваньне вядомага музычнага крытыка Анатоля Мяльгуя, які пісаў, што "музыкі ня проста граюць модную музычку, а сваім віртуозным майстэрствам і паэтычным увасабленьнем трывалых хрысьціянскіх пастулятаў рэальна працуюць на аднову нацыянальнага тэзаўруса беларусаў".
Ужо як "Тэзаўрус" калектыў мае за плячыма ўдзел у такіх знакамітых фэстывалях, як "Басовішча", "Song Of Songs" і ў іншых".

Пад час сустэчы з Тэзаўрусам, мы абмеркавалі шмат тэмаў, якія нас аднолькава клапацілі: мова, культура, маральныя прынцыпы, становішча ў краіне й г.д. Разам з тым лідэр "Правага Альянсу" Юрый Карэтнікаў распавёў пра шляхі станаўленьня ПА, пра нашы погляды на будучыню краіны й інш.

Напрыканцы сустрэчы хлопцы згралі нам некалькі сваіх кампазіцый, ад якіх мы прыйшлі ў вялікае захапленьне і пасля яшчэ падаравалі СD са сваім альбомам "Аднова тэзаўруса". ПА прапануе наведаць сайт "Тэзаўруса" www.tesaurus.nm.ru, а яшчэ лепш наведваць іх канцэрты. Не пашкадуеце!