03.09.05, Крапіўнае поле пад Воршай.
Прадстаўнікі арганізацыі ПА сталі ўдзельнікамі чарговай 13-й сустрэчы патрыётаў Беларусі на Крапіўным полі, прысьвечанай перамозе войскаў ВКЛ над маскоўскімі войскамі ў бітве 1514 г. Паміж земляным валам і рэчкай Крапіўнай, на тым месцы, дзе нашы ваяры пайшлі ў наступ у 1514-м, быў разьбіты лягер. У гэтым годзе з усёй Беларусі прысутнічала каля 300 чалавек, у асноўным моладзь, шматлікія прыязджалі цэлымі семьямі. А 19-й гадзіне распачалася жалобная працэсія па загінуўшым ваярам войска Астрожскага. Як і ў 1514 годзе, прысутныя зьвярталіся ў малітвах да Маці Божай бараніць Беларусь і яе Народ. Пасьля працэсіі сьвяты айцец асьвяціў лягер, таксама былі асьвечаны харугва й сьцяг ПА. А 21-й гадзіне ў лягеры пачалася ўрачыстая частка: гучалі вершы й песьні, прамовы й віньшаваньні, выступы рыцараў і г.д. У выступленьнях мог браць удзел кожны, таму Правы альянс павіньшаваў прысутных, выканаўшы старажытную вайсковую песьню "А дзе ж тыя ваяры". Атмасфэра лягера была вельмі цёплая й узьнёслая. Кожны патрыёт у сваім жыцьці павінен наведаць Крапівеньскае поле, дзе, як сымбаль незалежнасьці, спачываюць ваяры беларускія і непрыяцельскія...















Гісторыя бітвы 1514 >>>