Грамадзянін
Беларусі!
Сёньня мы разам з табой жывем у лёсавызначальны для нашага
народу і краіны час. Час, калі Беларусь стаіць на раздарожжы
і толькі робіць першыя крокі ў самастойным дзяржаўным жыцьці.
Зараз,
на мяжы тысячагоддзяў, у эру сучасных адкрыцьцяў і найноўшых
тэхналёгіяў, не зьнікаюць пытаньні будучыні й месца старажытнага
эўрапейскага народу. Як складзецца лёс Бацькаўшчыны і якой
будзе будучыня беларускай нацыі залежаць ад нас - маладога
пакалентня беларускіх грамадзянаў.
Аб'ектыўна
ацэньваючы геапалітычныя працэсы пачатку ХХ ст., мы канстатуем:
шанец, які зараз мае беларускі народ на адбудову сваёй дзяржавы
можа быць апошнім і яго нельга згубіць.
Ужо
сёньня прыйшоў час вызнычыцца кожнаму з нас і заняць сваю
пазыцыю. ПРАВЫ АЛЬЯНС асэнсоўваючы
сваю адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі беларусаў, заклікае
да аб'яднаньня ўсіх дзяржаўнамыслячых
людзей, для якіх свой лёс і лёс Беларусі - непадзельнае,
адзінае. Стаўшы побач з намі, ты ўвойдзеш у беларускае братэрства,
дзе згодна са сваімі здольнасьцямі і магчымасьцямі зможаш
спрычыніцца да сьвятой справы нацыянальнага адраджэньня і
дзяржаўнага будаўніцтва.
Паняцьце ПРАВЫ выступае ня толькі сінонімам значэньня патрыёт, дзяржаўнік, кансэрватар, але і ў значнай ступені зьяўляецца тоесным слову Народны, Нацыянальны. Трэба разумець і тое, што правы - гэта адначасова і той, хто стаў на бок Праўды і Справядлівасьці правай справы. У беларускім грамадзтве слова правы ня мае таго негатыўнага арэолу, як на Захадзе, дзе часта атаесамляецца зь неанацыскімі арганізацыямі, альбо ў Расеі, дзе правыя - гэта лібэралы, рэфарматары.
Наш АЛЬЯНС неабходна разглядаць, як шырокае аб'яднаньне і нават рух блізкіх па поглядах асобаў, якія паядналіся дзеля сьцьвярджэньня і дасягненьня агульных мэтаў.
Такім чынам пад ПРАВЫМ АЛЬЯНСАМ трэбы разумець шырокае патрыятычнае аб'яднаньне за Нацыянальную Дзяржаву, за Праўду, за Справядлівасьць.
Будзь разам з намі!
Наша справа правая!
Жыве Беларусь!