У гэтыя дні абудзілася Нацыя.

Атрымаўшы піраву перамогу, ведаючы што адбываецца ў цэнтры сталіцы і што ўжо 1 000 актывістаў за кратамі абсалютна не мяняюць сытуацыі, ён зразумеў, на плошчу выходзіць не звычайная апазыцыя, не тыя, хто запісаны ў картатэках спэцслужбаў, а абсалютна іншая фармыцыя людзёў пазбаўленых страху – і самае жахлівае што імя ёй - Беларуская Нацыя, тая якую ён з упартасьцю маньяка ўсе гэтыя гады душыў заганяючы ў савок, ні зьмена нацыянальнай сымболікі 11 год таму, ні закрыцьцё беларускіх школак і ліцэяў, не ўвядзеньне новай дзяржаўнай ідэалёгіі - нічога не дапамагло. Адмяняючы інагурацыю 31-га, сьціснуўшы зубы, галоўнакамандуючы адпраўляецца ў глыбокі накдаўн, адкуль такім як раней ужо ніколі не вернецца. Чытаць>>>

 

Паважаныя сябры!

Наш Альянс - гэта калектыў сапраўдных сяброў і аднадумцаў, дзе ў адрозьненьні ад іншых партый і арганізацый ніколі не плятуцца інтрыгі, няма барацьбы за пасады, адсутнічае крывадушша, Альянс які сваімі справамі не аднойчы даказаў, што сапраўды варты павагі. Таму браты... Чытаць>>>

 

Колеры, адзіныя для ўсіх нас

...ёсьць такія словы: ”Той, хто кантралюе мінулае, той кантралюе будучае. Хто кантралюе цяперашняе, той кантралюе мінулае”, якія дакладна адлюстроўваюць задуму тых, хто знаходзіцца ля руля ў Беларусі. Чытаць>>>

 

Твая Справа

Любіце нэт? Лезьце на “варожыя” сайты і форумы! Ёсьць талент спрачацца? - Разьбейце сваімі аргумэнтамі ўшчэнт іх варожыя міфы. Давядзіце іх сваёй атакай да гістэрыкі! Што? Чытаць>>>

 

Ад РБ - да Нацыянальнай дзяржавы.

Так сталася, што мы жывём у постсавецкую эпоху, эпоху практычную і прагматычную, дзе дамінуючыя каштоўнасці - рацыяналістычныя, спажывецкія і ўтылітарныя. Кар'ера і матэрыяльны дабрабыт лічацца самамэтай, а не сродкамі дасягнення духоўнай гармоніі і свабоды. Сучасны прагрэс усё больш псіхілагічна падрывае індывідуальную самасвядомасць і стварае пагрозу для аўтаноміі чалавека.

Масавае савецкае грамадства змянілася на яшчэ больш масавае постсавецкае, дзе інфармацыйныя камунікацыі, сусветная глабалізацыя і адсутнасць нацыянальнай ідэі спарадзілі адчуванне небяспекі і няўпэўненасці ў беларускага народа. Беларусы, як ніводны з былых народаў СССР, пацярпеў ад гвалтоўнай саветызацыі, дэнацыяналізацыі і іншых дэструктыўных працэсаў мінулай эпохі. Традыцыйны ўклад жыцця народа за 70 год быў цалкам зменены новым - савецкім. За гэты час у большасці насельніцтва ўкаранілася і пачала дамінаваць калектыўная псіхалогія з неабмежаваннымі спадзяваннямі на дзяржаву.

Гэта ў пэўнай меры з'яўляецца адказам на пытанне, чаму сучасны рэжым з яго планавай эканомікай і адсутнасцю свабодаў, задавальняе прагу многіх беларусаў да бюракратычнай дзяржавы, дзе менавіта да дзяржавы кожны грамадзянін павінен звяртацца дзеля атрымання адукацыі дзецьмі, за паслугамі па ахове здароўя, абаронай, судатворчасцю, камунікацыямі, інфармацыяй і магчымасцю адпачынку.

Але нават сучасная РБ з усімі яе мінусамі і хібамі ўжо сама па сабе з'яўляецца вялікім шанцам для беларускага народа. РБ - гэта часовы, прамежкавы ланцуг ў жыцці нацыі паміж савецкім учора і нацыянальным заўтра. Сённяшняя РБ праз унутраныя законы, выкарыстанне пашпарту і нацыянальнай валюты адасабляе сваіх грамадзян ад іншых і з цягам часу надае ім пачуццё адметнасці. У перыяд хуткіх зменаў ва ўласнай Рэспубліцы, беларускае грамадства атрымлівае абяцанні парадку і стабільнасці ад сваёй улады, а не ў новай імперыі ад чужых уладароў.

Але РБ яшчэ трэба зрабіць вялікую эвалюцыі на некалькі дзесяцігоддзяў наперад, каб разглядацца сваімі грамадзянамі сапраўдным утульным нацыянальным домам, надзейнай абаронцай ад любой знешняй варожасці і ўнутранага разладу. Толькі тады, калі РБ пачнуць цесна звязваць з нацыянальнай гісторыяй і тэрыторыяй , Яна ператварыцца ў сапраўдную Нацыянальную дзяржаву, у мару беларускіх патрыётаў-дзяржаўнікаў.

Сыходзячы з гэтага, задачай ПА з'яўляецца паскарэнне неабходных для стварэння Нацыянальнай дзяржавы працэсаў, робячы іх незваротнымі.

Ю. Карэтнікаў

 

Паглядзі на права!

Сучасныя працэсы сусветнай інтэграцыі, глабалізацыі і, як вынік, міграцыі, цягнуць за сабой пэўныя праблемы эканамічнага складу і, натуральна, што закранаюць пытанні далейшага захавання этнакультурнай адметнасці і самастойнасці народаў, краіны якіх у гэтых працэсах непасрэдна задзейнічаны.

Размыццё культурных межаў, змяненне традыцыйнага ладу, дэнацыяналізацыя грамадства - ужо сёння вымушае ўлады заходніх краінаў рабіць захады па абароне сваіх традыцыйных каштоўнасцяў і нацыянальных здабыткаў.
Па ўсёй Еўропе, асабліва ў апошнія гады, можна назіраць, як заклапочанае пагрозай страты нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці грамадства скіроўвае свой позірк на права, абіраючы праваарыентаваныя нацыянальныя рухі і партыі, якія традыцыйна стаяць на варце нацыянальных інтарэсаў сваіх народаў.

Сённяшняе паняцце "правы" - трэба разглядаць не з пазіцыі класічнага падзелу паводле стаўлення да эканамічнай мадэлі, а як арыентацыю на кансерватыўна-дзяржаўныя ідэі і каштоўнасці.
Не стаяць у баку ад агульнаеўрапейскіх тэндэнцый і нашыя блізкія суседзі: Літва, Латвія, Украіна, выбары ў якіх яскрава сведчаць, што і тут правыя ідэі набываюць усё больш сур'ёзныя формы свайго ўвасаблення. Але паралельна ўзнікае пытанне: чаму наша цэнтральнаеўрапейская краіна, дзяржаўнасць якой сягае карнямі ў ранняе сярэднявечча, не мае на сёння сур'ёзных нацыянальна-дзяржаўных сілаў, якія б адпавядалі народным спадзяванням? Адказ тут трэба шукаць у недалёкім мінулым.

У сярэдзіне 90-х, пасля эміграцыі Зянона Пазняка і значнага аслаблення БНФ, у беларускай палітыцы склалася сітуацыя пэўнага вакуума, калі з аднаго боку нацыянальна-дзяржаўная ідэя ігнаравалася і лічылася непаліткарэктнай згодна курсу на ўз'яднанне "брацкіх" славянскіх народаў, ці, з другога боку, стала "пакутніцкім крыжам" і сродкам матэрыяльнага ўзбагачэння.

Усё гэта, трэба аддаць належнае абодвум бакам, ніяк не спрыяла яе пашырэнню і ўспрыняццю народам. Як вынік - сённяшняе дэзарыентаванае беларускае грамадства, дзе большасць ўзгадаванага ў перыяд суверэнітэту РБ маладога пакалення беларусаў не бачыць тут сваёй будучыні. Кволыя крокі ачуняўшай улады па ратаванню грамадства праз новую дзяржаўную ідэалогію, і выхаванне патрыятызму ў моладзі праз БРСМ - не могуць мець поспеху без грунтоўнай традыцыяналістычнай асновы і, натуральна, выклікаюць адваротную рэакцыю. Бо нельга будаваць уласны нацыянальны дом на гістарычным замесе, паводле якога беларуская дзяржава з'явілася толькі ў XX-м стагоддзі.

Таксама стратэгічнай памылкай ўлады з'яўляецца падзел грамадства на сваіх і чужых поводле стаўлення да інтэграцыі з Расеяй, гісторыі, мовы. Дзяржаўнамыслячая ўлада павінна рабіць усё ад яе магчымае, каб аб'ядноўваць свой народ, абуджаць у ім нацыянальную свядомасць і патрыятызм, а не наадварот, як мы гэта часта бачым.

Таму сёння, сам час выводзіць на арэну беларускай палітыкі новую, маладую, дынамічную сілу правага кірунку, якая згодна з сваімі мэтамі і задачамі па ўмацаванню беларускай дзяржаўнасці і абароне нацыянальных інтарэсаў, мае адпаведную назву - "Правы альянс".


ПА - гэта высока ўзняты штандар нацыянальнага абуджэння.
ПА - гэта наш беларускі крок у агульнаеўрапейскім правым рухе.
ПА - гэта твая правая альтэрнатыва ўнутранай прымітыўнай саўковасці і забітасці!


Паглядзі на права - мы ўжо тут!

Ю. Карэтнікаў

 

Арыентыр - Нацыянальная дзяржава.

Прааналізаваўшы палітыку вышэйшай улады за апошнія дзясяць год у дачыненні да дзяржаўнага будаўніцтва і наладжвання нацыянальнага жыцця ў Рэспубліцы, можна адзначыць даволі істотную эвалюцыю падыходаў і поглядаў: ад антыдзяржаўных і антыбеларускіх дзеяў "пятай калоны" першых сямі год, да асэнсаваных і паслядоўных крокаў на карысць Дзяржавы апошняга часу.

Менавіта сёння, як ніколі раней, інтарэсы уладнага клану набліжаны да інтарэсаў дзяржаўных. Пагроза страты суверынітэту краіны з'яўляецца рэальнай небяспекай і для існуючай вертыкалі ўлады. Таму ўчорашнія душыцелі беларушчыны сёння мусяць змяніць ідэалагічны вектар і прымяраць тогу абаронцаў незалежнасці. Існуючая "эліта" наблізілася ўсвядамлення сваёй гістарычнай ролі, ролі адказчыкаў за будучае маладой беларускай дзяржавы і яе народу. Але савецкая партыйная школа і слабая нацыянальная свядомасць не дазваляюць гэтым функцыянерам дакладна вызначыцца і адкінуць васальную псіхіку, цвёрда стаўшы на ўласную дзяржаўна-патрыятычную пазіцыю, тым самым паспрыяўшы адраджэнню беларускага народу.

Але час бяжыць хутка, і сітуацыя патрабуе пераменаў, тым больш, што нельга ісці да нацыянальнага заўтра не пакінуўшы савецка-інтарнацыянальнага ўчора. Свядомая беларуская моладзь стамілася чакаць гэнай чарапашай эвалюцыі, ужо зараз ПА рыхтуе маладыя кадры для будучага Рэспублікі, паралельна мы ствараем прастору і асяроддзе, узаемадзейнічая з нашым грамадствам. У шэрагах Альянсу згуртаваліся маладыя патрыёты, якія маюць сваё бачанне ролі імесца беларускай нацыі і дзяржавы, бо нацыянальная дзяржава - наш адзіны ідэал і арыентыр.

Нацыянальная Дзяржава - гэта завяршэнне палітычнага самасцвярджэння народу, у выніку якога ён становіцца паўнавартасным гаспадаром свайго лёсу на сваёй зямлі, гаспадаром улады і рэсурсаў у сваёй дзяржаве.

Нацыянальная Дзяржава - гэта палітычнае ўтварэнне карэннага народу на яго ўласнай тэрыторыі дзеля дзяржаўнага забеспячэння сваіх інтарэсаў ва ўсіх сферах жыцця, з мэтаю адраджэння, развіцця і існавання нацыі ў часе.

Як нас сёння "адраджаюць" і "развіваюць", накідваючы паўсавецкую ідэалогію - мы бачым, таму "Правы альянс" дэкларуе - змагацца трэба не за штосці асобна вызначанае (дэмакратыя, рэформы, сацыяльны дабрабыт), а разам за УСЁ - за Беларускаю Нацыянальную Дзяржаву

Нацыянальная Дзяржава - гэта добра адладжаная сістэма, у якой улада і ўсе яе галіны і структуры - з'яўляюцца носьбітамі нацыянальнай ідэі і паслядоўнымі абаронцамі інтарэсаў свайго народу, як у самой краіне, так і на міжнароднай арэне.

Носьбітамі якіх ідэй з'яўляецца сёняшняя ўлада ў Беларусі? Адназначна адказаць цяжка...

Нацыянальная Дзяржава - гэта краіна, дзе вызначальным паказчыкам адзнакі дзейнасці кожнай структуры, кожнага палітыка, грамадскага ці рэлігійнага дзеяча, прамыслоўца, бізнэсоўца, кожнага грамадзяніна - з'яўляецца дабро народу, на карысць якога дзейнасць гэта скіравана ці запланавана.

Нацыянальная Дзяржава - гэта тая дзяржава, якая дзейнічае ў імя нацыі: у імя ўсіх адыйшоўшых, жывых і яшчэ ненароджаных, г.зн. памятаючы і выконваючы запаветы продкаў, задавальняючы інтарэсы сучаснікаў і дбаючы пра долю нашчадкаў.

Мы, маладыя беларусы, павінны здабыць нацыянальную дзяржаву ўжо ў нашым пакаленні, бо спадзявацца на іншыя не выпадае як. Без Нацыянальнай Дзяржавы праз два-тры пакаленні ніякіх беларусаў у Беларусі ня будзе: тут будуць жыць людзі без нацыянальнай памяці, без культуры, без нацыянальных памкненняў і гонару.

Таму сёння народ павінен усвядоміць: Беларуакая нацыянальная дзяржава - безальтэрнатыўны шлях развіцця дзяржаўнасці Беларусі!

Ю. Карэтнікаў

 

Маладая эліта.

Адраджэнне кожнага народа пачынаецца з адраджэння яго эліты. Большасць сённяшніх дзяржаўных чыноўнікаў лічаць сябе прадстаўнікамі элітарнага пласту, так як знаходзяцца на вяршыні дзяржаўнай піраміды і належаць да вертыкалі адміністрацыйна-ўладнага клану. Але агульнанацыянальная эліта ня можа засяроджвацца і аб'ядноўвацца на матэрыяльных асновах, карысці і вузка планавых інтарэсах. Эліта павінна стрыжнем пранізваць і ўмацоўваць народны арганізм, стаяць на варце яго інтарэсаў і дбаць аб яго будучыні.
Прыкметнымі рысамі прадстаўніка эліты павінны быць такія асноватворчыя якасці, як: патрыятызм, сумленнасць, шляхетнасць, мужнасць, прафесійнасць і воля.

Ролю эліты ў гісторыі Беларусі перабольшыць цяжка. Традыцыйна яна з'яўлялася неад'емнай часткай беларускай нацыянальнай супольнасці, несла ў свой народ асвету, адукацыю, прагрэс, а ў цяжкія часы ўставала на яго абарону. Таму сёння працэс фармавання маладой беларускай эліты - з'яўляецца працэсам натуралізацыі, вяртання беларускай нацыі яе гвалтоўна вырванага нестаючага звяна, якое павінна злучыць і арганізаваць вакол сябе лепшыя творчыя сілы беларускага народу.

Усведамляючы тое, што моладзь - гэта будучае дзяржавы і ад яе выхавання залежыць якім гэта будучае будзе, арганізацыя ПА ставіць сабе за мэту стварэнне разгалінаванай, добрафункцыянальнай, структурызаванай арганізацыйнай сеткі, якая б ахоплівала ўсе сферы моладзевага жыцця і комплексна спрыяла фармаванню новай генерацыі высокадасведчаных беларускіх грамадзянаў - гаспадароў і абаронцаў сваёй зямлі. Выхаваныя на асновах патрыятызму, вернасці ідэалам і незалежнасці, яны ўжо заўтра стануць сапраўднай дзяржаўнай элітай, здольнай адказваць за лёс краіны і ўсяго народа.

Ю. Карэтнікаў